Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Адчуваю, што хачу застацца ў «Сіці» на наступны сезон, а далей пагаворым»

20 траўня, 08:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла распавёў пра сваю будучыню ў клубе.

«Рэальнасць такая, што я бліжэй да таго, каб пайсці, чым застацца.

Мы пагаварылі з клубам – зараз я адчуваю, што я хачу застацца. Я застануся на наступны сезон і на працягу сезона мы пагаворым.

Але 8 ці 9 гадоў – убачым», – сказаў Гвардыёла.

53-гадовы іспанец узначальвае «Сіці» з ліпеня 2016-га. Да гэтага ён працаваў у «Баварыі» і «Барселоне».