Усе навіны

«Рэал» упершыню за 76 гадоў не змог выйграць у матчы Ла Лігі, у якім забіў 4 мячы

20 траўня, 11:35

«Рэал» не змог абгуляць «Вільярэал» у матчы Ла Лігі 37-га тура – 4:4.

Мадрыдцы вялі ў ліку 4:1 пасля першага тайма, але прапусцілі тройчы ў другой частцы гульні.

Для «Рэала» гэтая гульня стала першай за 76 гадоў у рамках Ла Лігі, у якой мадрыдцы забілі 4 мячы і не змаглі выйграць.

У апошні раз такое здаралася ў верасні 1948 года супраць «Валенсіі» (4:4).

Нагадаем, што «Рэала» ў гэтым сезоне выйграў Ла Лігу.