Усе навіны

«Напалі» не будзе актываваць опцыю выкупу Дэндонкера і Хамэда Траарэ

20 траўня, 14:30

Паводле інфармацыі інсайдэра Фабрыцыа Рамана, паўабаронца «Астан Вілы» Леандэр Дэндонкер вернецца ў ангельскую каманду пасля арэнды ў «Напалі» ў другой палове сезона.

«Напалі» не будзе актываваць опцыю выкупу 29-гадовага бельгійца за 9 мільёнаў еўра. За італьянцаў Дэнданкер правёў 3 матчы без дзейсных дзеянняў. Статыстыка тут.

«Астан Віла» ужо пачала працэс пошуку новай каманды для Дэнданкера на наступны сезон.

Таксама «Напалі» не будзе выкупляць у «Борнмута» іншага хаўбека Хамеда Траарэ. Яго опцыя выкупу складае 25 мільёнаў эўра. За «Напалі» ён адыграў 11 матчаў без дзейсных дзеянняў. Статыстыка тут.