Усе навіны

Брэмер, Эдэрсан з «Аталанты», Пепе і Рафаэл давыкліканы ў зборную Бразіліі на Кубак Амерыкі

20 траўня, 17:45

Трэнерскі штаб зборнай Бразіліі на чале з Дарывалам Жуніярам выклікаў яшчэ 4-х гульцоў на Кубак Амерыкі.

Замест траўміраванага Эдэрсана з «Манчэстэр Сіці» атрымаў выклік галкіпер «Сан-Паўлу» Рафаэл Пірэс. Таксама ў заяўку дададзены абаронца «Ювентуса» Глейсан Брэмер, паўабаронца «Аталанты» Эдэрсан і вінгер «Порту» Пепе.

Раней КАНМЕБОЛ дазволіла заявіць на турнір 26 футбалістаў замест 23. Таму Бразілія атрымала магчымасць дадаць у заяўку яшчэ 3-х гульцоў.

На Кубку Амерыкі зборная Бразіліі згуляе ў групе D з камандамі Калумбіі, Парагвая і Коста-Рыкі.

Спіс гульцоў, якія раней былі выкліканы ў каманду, тут.