Усе навіны

Андрэй Панюкоў: «Гуляў супраць любімага трэнера. Што мне «Славія»?»

21 траўня, 12:38

Нападаючы БАТЭ Андрэй Панюкоў падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (1:0) у 9-м туры ЧБ.

– Ты супраць каго гуляў? Супраць «Славіі» ці супраць Івана Біёнчыка?

– Супраць любімага трэнера, вядома. Што мне «Славія»? Ведаеце, звычайна я забіваю і таму радуюся, а не забіў, ды і замянілі на 60-й хвіліне... А шчасця колькі ад перамогі! Мусіць, фінал кубка выйграў.

– Ці можна сказаць, што гісторыя з Біёнчыкам закрыта?

– Я не сказаў бы. Многія мяне асуджаюць, а нехта асвіствае... Але паглядзіце інтэрв'ю Златана Ібрагімавіча... Заўсёды павінен быць трыгер. Гэта проста спартовая злосць і, зразумелая справа, што пасля гульні я нічога з ім высвятляць не буду. Усё на полі. А ці скончылася гісторыя? Не ведаю, але была б заўтра гульня, дык таксама б радаваўся, – сказаў Панюкоў.