Усе навіны

Сяргей Кісляк: «У мінулым годзе ў Карцова ў брэсцкім «Дынама» мяч у браму не ішоў»

21 траўня, 13:21

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Сяргей Кісляк падзяліўся меркаваннем аб расійскім форвардзе каманды Ягоры Карцове, які ў гэтым сезоне забіў 6 мячоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

– Карцоў добры футбаліст. У мінулым годзе ў яго таксама было шмат момантаў, але мяч у браму не ішоў. У гэтым годзе ён працуе, імкнецца, аддаецца на трэніроўках. За гэта, напэўна, яму аддаецца ў гульнях, – сказаў Кісляк.