Tribuna/Футбол/Блогі/Левандоўскі, Мудрык, Кукурэлья – як «Чэлсі» нечакана ўрываецца ў барацьбу за тых, кім да гэтага не цікавіўся

Левандоўскі, Мудрык, Кукурэлья – як «Чэлсі» нечакана ўрываецца ў барацьбу за тых, кім да гэтага не цікавіўся

Тэндэнцыя новага кіраўніцтва лонданцаў.

7 студзеня 2023, 20:17
1
Левандоўскі, Мудрык, Кукурэлья – як «Чэлсі» нечакана ўрываецца ў барацьбу за тых, кім да гэтага не цікавіўся

«Чэлсі» гэтым летам стаў ахвярай «Барселоны». Акрамя таго, што каталонцы вольнымі агентамі забралі Маркаса Алонса і Андрэаса Крыстэнсена, ледзь не забралі Сесара Аспілікуэту, ды яшчэ і ўвялі з-пад носа Рафінью («пенсіянеры» ужо ўсё ўзгаднілі з «Лідсам») і Жуля Кундэ.

Тод Боэлі вырашыў накіраваць маральную траўму ў патрэбнае рэчышча – і пачаў са сваім клубам актыўна кідацца ці ледзь не на ўсіх цікавых гульцоў, якія выклікалі інтарэс іншых клубаў. Хаця такія выпадкі былі нават да таго, як ён узначаліў «Чэлсі».

Апошняе быццам бы і намякае, што эпізадычна такія «ўрыванні» – абсалютна нармальная практыка для футбола (гл. Гакпо і «Ліверпуль» з апошняга). Аднак менавіта ў «Чэлсі» ў апошні час гэта паступова ператвараецца ў сістэму.

Рышарлісан

Хто цікавіўся: «Тотэнхэм»

Калі «шпоры» ужо дайшлі да фінальнай стадыі ўзгаднення пераходу Рышарлісана з «Эвертана», у барацьбу знянацку (яшчэ да падзей Рафіньі-Кундэ) вырашыў умяшацца «Чэлсі». Лонданцы звярнуліся з прапановай яшчэ да таго, як «ірыскі» і «шпоры» закрылі пагадненне па трансферу. Адзначаецца, што «Чэлсі» быў гатовы заплаціць 60 мільёнаў фунтаў за бразільскага форварда, але ўжо было позна.

Вынік: перайшоў у «Тотэнхэм»

Фрэнкі дэ Ёнг

Хто цікавіўся: «МЮ»

Памятаеце летнюю сагу з Фрэнкі, за якога біўся «МЮ»? Калі стала ясна, што частка сагі заходзіць занадта далёка, у барацьбу ўварваўся «Чэлсі». На баку Боэлі быў важны ў параўнанні з Манчэстэрам аргумент: Ліга чэмпіёнаў. Гісторыя з катэгорыі «о, яшчэ адны» перайшла ў сур'ёзнае рэчышча – Sport.es нават паведамляў, што Фрэнкі хоча менавіта да «пенсіянераў».

Зрэшты, упартасць Лапорты зрабіла сваё – яшчэ ў пачатку жніўня «Чэлсі» быў лідэрам у барацьбе за гульца, а да канца лета страціў цікавасць да амаль двухмесячных перамоў.

Вынік: застаўся ў «Барселоне»

Каліду Кулібалі

Хто цікавіўся: «Барселона»

Гісторыя, якая пачалася яшчэ да афіцыйнага прыходу Боэлі – упершыню аб цікавасці «Чэлсі» стала вядома 12 траўня. Да таго ж з зімы Хаві дакладна даваў зразумець, што хоча бачыць абаронцу ў сябе, а каталонцы нават кантактавалі з Кулібалі, каб той не працягваў кантракт з «Напалі».

Прычым пасля з'яўлення інфармацыі аб цікавасці «Чэлсі» сага далей развівалася паміж «Барсай» і «Юве» – пакуль 13 ліпеня Фабрыцыа Рамана не паведаміў, што Кулібалі падпісаў кантракт з лонданцамі.

Вынік: гулец «Чэлсі»

Роберт Левандоўскі

Хто цікавіўся: «Барселона»

Каталонцы доўга і безвынікова спрабавалі падпісаць Левандоўскага – не маглі сысціся па грошах з «Баварыяй». Пасля адхілення трэцяй прапановы ў ліпенi з'явіўся інсайд журналіста Крысціяна Фалька, што ў выпадку зрыву дамоўленасці ў барацьбу ўварвуцца «ПСЖ» і «Чэлсі».

Пра парыжан усе хутка забыліся, а вось «Чэлсі» разглядаўся сур'ёзна – Бэн Джэйкабс з CBS Sports казаў, што Роберт гатовы пайсці туды, калі не складзецца з «Барсай». Але ж склалася.

Вынік: перайшоў у «Барселону»

Нордзі Мукіеле

Хто цікавіўся: «ПСЖ»

З абаронцам тады яшчэ «Лейпцыга» было мінімум інтрыгі – «ПСЖ» выйграў за яго барацьбу і ўжо здавалася, што здзелку вось-вось аб'явяць. Але, па дадзеных журналіста Foot Mercato Санці Ауны, у апошні момант Мукіеле таксама спрабаваў перахапіць «Чэлсі». Але беспаспяхова.

Вынік: перайшоў у «ПСЖ»

Марк Кукурэлья

Хто цікавіўся: «Ман Сіці»

Адно з галоўных адкрыццяў «Брайтана» павінна было стаць часткай мегаплана «Ман Сіці» па продажы Зінчанкі і яго замены. Аднак нават у блакітнай частцы Манчэстэра ўжо лічаць грошы – яны давалі 30 млн фунтаў, «Брайтан» хацеў 50. Пагадненне фактычна сарвалася нягледзячы на тое, што сам Кукурэлья хацеў выключна да Пепа.

У пачатку жніўня ў гісторыю ўварваўся «Чэлсі» – даў «Брайтану» нават звыш жаданых 50 млн фунтаў (55+7 бонусаў), пасля чаго ўжо было не так цяжка ўзгадніць кантракт з самім гульцом, які, відавочна, ужо проста не хацеў заставацца ў клубе.

Вынік: гулец «Чэлсі»

Кэрні Чуквуэмека

Хто цікавіўся: «Барселона», «Мілан»

Адна з галоўных зорак Еўра U-19 у мінулым годзе Кэрні Чуквуэмека ужо нават дэбютаваў у АПЛ за «Астан Вілу» i адразу прыцягнуў ўвагу топ-клубаў. The Athletic называў два сур'ёзна зацікаўленыя клубы – «Барсу» і «Мілан».

Раптам вынырнуў «Чэлсі» – прычым адразу з аб'явай аб дамоўленасці з «Вілай» па пераходзе гульца.

Вынік: гулец «Чэлсі»

Энца Фернандэс

Хто цікавіўся: «Ліверпуль», «Барселона», «МЮ», «Рэал», «ПСЖ»

Энца Фернандэс прыцягнуў увагу шматлікіх клубаў сваім выступам на ЧС-2022 – было чакана, што ў пераліку зацікаўленых будзе ледзь не кожная топ-каманда, якой прыпісваюць усіх аргенцінцаў свету. Аднак была і канкрэтыка: прапанову «Ліверпуля» ў 100 млн еўра «Бенфіка» адхіліла (хоць ёсць сумневы, што такая прапанова была), а «МЮ» быў гатовы выплаціць адступныя, але на тым гісторыя перарываецца.

Толькі пасля гэтага з'явілася нейкая інфармацыя аб «Чэлсі» – і адразу ператварылася ў сагу. Клубы нібыта ўдакладнялі дэталі выплат, і лонданцы былі гатовыя пераплаціць 7 млн еўра, каб аформіць пераход зімой і не адным траншам адразу. Энца таксама даў ведаць клубу, што хоча ў «Чэлсі». Усё толькі для таго, каб Фабрыцыа Рамана паведаміў, што лонданцы прапаноўвалі ўсяго 85 млн еўра, а не 120 ці 127.

Вынік: усё яшчэ гулец «Бенфікі»

Міхаіл Мудрык

Хто цікавіўся: апошняя канкрэтыка – «Арсенал»

Данецкі «Шахцёр» ацаніў свой талент на ўзроўні Грыліша (100 млн еўра або да пабачэння), «Арсенал» спрабуе выходзіць на кантакт з нашмат меншымi прапановамі.

Тут і ўварваўся «Чэлсі» – 3 студзеня The Guardian паведаміў, што 4 студзеня клуб запланаваў перамовы з «Шахцёрам» па Мудрыку і гатовы перабіць грошы, якія дае «Арсенал». Нікола Скір пакуль назваў суму ў 80 млн еўра – не 100, але бліжэй, чым 62 млн фунтаў ад «кананіраў».

Вынік: усё яшчэ гулец «Шахцёра»

Фота: Panoramic, Samuel CarreÃ�O, Li Ying, Frank Hoermann, Jan Woitas, Darren Woolley, Mutsu Kawamori, Adam Starszynski/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты