Tribuna/Футбол/Блогі/Трэк Шакіры пра Піке стаў рэальным хітом – топ-10 у ЗША i другое месца ў астатнiм свеце, трэнд тыктока, мільёны прыбытку

Трэк Шакіры пра Піке стаў рэальным хітом – топ-10 у ЗША i другое месца ў астатнiм свеце, трэнд тыктока, мільёны прыбытку

Экс-футбалiста тролiць нават «Ювентус».

30 студзеня 2023, 19:38
Трэк Шакіры пра Піке стаў рэальным хітом – топ-10 у ЗША i другое месца ў астатнiм свеце, трэнд тыктока, мільёны прыбытку

Сумесны трэк Шакіры з дыджэем Bizzarap не мае назвы (Shakira: Bzrp Music Sessions, Vol. 53 – нягегла), затое ў тэксце спявачка разносіць экс-футбаліста і свайго былога Жэрара Піке і яго паводзіны. «Такая ваўчыца, як я, не для такіх, як ты. Жадаю табе ўсяго найлепшага з маёй заменай. Ты прамяняў Ferrari на [Renault] Twingo, ты прамяняў Rolex на Casio», – заявiла спявачка ў творчай форме.

Пiке пасля гэтага надзеў гадзiннiк Casio i сеў за руль Twingo, паказваючы, што яму i так вельмi добра, але Шакiра з узнятага скандалу атрымала значна больш – яе песня прынесла ўжо мiльёны прыбытку.

Трэк стаў трэндам у тыктоку – удзельнiчаюць нават клубы

У тыктоку з“явілася адразу два танцавальныя челенджа пад гэты трэк – досыць падобныя. Нам удалося знайсці першае відэа аднаго з іх.

У абодва заляцела сама Шакіра з сяброўкамі.

Пад песню пачалі танчыць нават хлопцы – вось некалькі прыкладаў.

Троляць ўжо і ў свеце футбола. «Юве» пад гэты трэк узгадаў супрацьстаянне Піке і сваёй легенды, Джорджа К'еліні.

«Піза» проста стварыла мем.

Усяго ж з асноўным трэкам ужо знята больш за 2,3 млн відэа.

Трэк прынёс Шакіры топ-10 чартаў і немалыя грошы

Трэк пра Піке дэбютаваў у Billboard Hot 100, амерыканскiм топавым чартам (улічвае праслухоўванне трэкаў, продажы і ратацыю на радыё), адразу на 9-м месцы. Для Bzrp гэта стала дэбютным трапленнем у дзясятку, для Шакіры – першым з часоў сумеснага з Беёнсэ трэка Beautiful Liar, які выйшаў яшчэ ў 2007-м.

У сусветным чарце Billboard (усе краiны, за выключэннем ЗША) кампазiцыя наогул заняла другi радок, саступіўшы выключна хіту Майлі Сайрус Flowers.

Больш за тое, папярэдні сінгл Шакiры Monotonia, таксама прысвечаны Піке, вярнуўся ў топ-100 на хвалі папулярнасці новага.

Marca са спасылкай на тэлеканал Telecinco распавяла, што ў Шакіры атрымалася толькі па стане на 17 студзеня зарабіць вельмі добрыя грошы з апошняга трэка пра Піке – больш за 2,5 млн долараў:

• 512 тысяч ад YouTube;

• 500 тысяч ад Amazon;

• 360 тысяч ад Spotify;

• 1,2 млн ад Apple.

Але і гэта яшчэ не канец – 2 лютага Шакіра выпусціць новы трэк пра экс-футбаліста! Чакаем новага камерцыйнага поспеху?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты