Tribuna/Футбол/Блогі/Шуманскі ўпершыню патрапіў у старт «Арыса» і адразу зрабіў асістэнцкі хет-трык

Шуманскі ўпершыню патрапіў у старт «Арыса» і адразу зрабіў асістэнцкі хет-трык

Двойчы аддаў на свайго сябра Какорына.

4 снежня, 21:52
Шуманскі ўпершыню патрапіў у старт «Арыса» і адразу зрабіў асістэнцкі хет-трык

Сёння «Арыс» беларусаў Аляксея Шпілеўскага і Арцёма Шуманскага разграміў АЕЛ у 13-м туры чэмпіянату Кіпра. Для форварда гэты паядынак атрымаўся асаблівым па дзвюх прычынах. Па-першае, Арцём упершыню выйшаў у асноўным складзе «Арыса». Па-другое, да свайго дэбюту ў старце Арцём дадаў асістэнцкі хет-трык.

Дзве выніковыя перадачы Шуманскі аддаў на зыходзе другога тайма. На 39-й хвіліне беларус асіставаў свайму сябру расійскаму нападаючаму Аляксандру Какорыну: разыгралі класную камбінацыю ў штрафной АЕЛа, якая завяршылася дакладным ударам расіяніна.

Другі асіст выйшаў дастаткова спрэчным. У дынаміцы складана разглядзець, ці дакрануўся Шуманскі мяча. Але калі дотык быў, то атрымалася прыгожа:

Трэцяя галявая перадача беларускага нападаючага нарадзілася пасля контратакі «Арыса»: Шуманскі выдаў ідэальны пас на Какорына, які ў адзін дотык вырашыў момант:

Пасля трэцяга гола Шпілеўскі памяняў суайчынніка, а «Арыс» забіўшы яшчэ адзін мяч, упэўнена давёў справу да перамогі – 4:0. Каманда з Лімасола з 29 ачкамі ў актыве лідзіруе ў чэмпіянаце Кіпра, але толькі па дадатковых паказчыках. У спіну дыхаюць АПАЭЛ і «Пафас» у якіх столькі ж набраных балаў.

Шуманскі ў бягучым сезоне правёў 8 матчаў (301 хвіліну), забіў тры мячы і аддаў 3 галявыя перадачы. Пасля такой феерыі варта спадзявацца, што Шпілеўскі пачне больш давяраць маладому фоварду.

Найлепшае ў блогахБольш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты