Tribuna/Футбол/Блогі/«Віцебск» спрабуе сабраць выезд на стык за Д1. Здаецца, ідэя асуджаная на правал

«Віцебск» спрабуе сабраць выезд на стык за Д1. Здаецца, ідэя асуджаная на правал

Мала шанцаў.

5 снежня, 11:42
«Віцебск» спрабуе сабраць выезд на стык за Д1. Здаецца, ідэя асуджаная на правал

У сераду, 6 снежня, «Энергетык-БДУ» прыме «Віцебск» у першым стыкавым матчы за права згуляць у вышэйшай лізе ў сезоне-2024. У мінулым чэмпіянаце «студэнты» сталі найгоршай камандай эліты па сярэдняй наведвальнасці. У сярэднім іх дамашнія матчы збіралі 330 чалавек. Магчыма, па гэтай прычыне гаспадары першай сустрэчы вырашылі, што час пачатку не мае вялікага значэння, бо ўсё роўна ніхто не прыйдзе - гульню паставілі пасярод працоўнага дня на 14:00.

Выправіць сітуацыю вырашылі госці. «Віцебск» у сваіх сацыяльных сетках апублікаваў прапанову наведаць выязную гульню. Для гэтага каманда нават арганізуе аўтобус.

Адлегласць ад кропкі збору да кропкі прыбыцця – 306 кіламетраў. Паводле гугл-карт дарога зойме крыху больш за тры з паловай гадзіны. То-бок стартаваць трэба каля 9 раніцы.

Аптымізму не дадае і надвор'е. Сярэдняя тэмпература на сераду прагназуецца каля сямі градусаў ніжэй за нуль:

Ці знойдуцца ахвочыя адправіцца на такі выезд – вялікае пытанне. Бо для гэтага трэба патраціць цэлы працоўны дзень і правесці яго то ў дарозе, то на холадзе.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты