Tribuna/Футбол/Блогі/Заўзятары «Гомеля» ўшанавалi капiтана – але здарылася непрыемная памылка ў самым важным

Заўзятары «Гомеля» ўшанавалi капiтана – але здарылася непрыемная памылка ў самым важным

Тлумачаць гэта якасцю макета.

28 снежня, 10:53
2
Заўзятары «Гомеля» ўшанавалi капiтана – але здарылася непрыемная памылка ў самым важным

Сяргей Мацвейчык мае дачыненне да многіх тытулаў «Гомеля»: выйграваў бронзавыя медалі ЧБ, перамагаў у першай лізе, двойчы браў Кубак Беларусі (у фінале 2022 года супраць БАТЭ зрабіў вынік, адзначыўшыся галявой перадачай і пераможным мячом), выйграваў Суперкубак Беларусі. У мінулым сезоне Мацвейчык быў важным гульцом асноўнага складу і ва Уладзіміра Нявінскага, і ў Андрэя Гараўцова – выходзіў з капітанскай павязкай, а таксама давёў колькасць матчаў за клуб да 204.

Пасля сезона дасягненне такой значнай лiчбы вырашылi ў прыватным парадку ўшанаваць заўзятары клуба. Для Мацвейчыка заказалi памятны сувенiр – 35-гадовы гулец атрымаў прэзент i выклаў у сацсеткi фота з подпiсам: «Дзякуй вялікі за падарунак, за павагу і знак увагі!».

Аднак здарылася непрыемная памылка – прозвішча гульца напісалі праз «о» замест «а». У гэтым у каментарыях у акаўнце Мацвейчыка ледзь не абвiнавацiлi фанатаў «Гомеля».

Але сектар гамельчан, які байкатуе матчы ЧБ з 2020 года, да вырабу быў не датычны.

Але ж прыйшла ў каментарыi i прадстаўнiца тых, хто падарыў Мацвейчыку сувенiр. Яна выбачылася перад капiтанам i патлумачыла памылку дрэннай якасцю эскiза.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты