Tribuna/Футбол/Блогі/Вогненнае святкаванне перамогі ў Суперкубку ад гульцоў «Рэала»: а вы бачылі Белінгема, Радрыга і Вінісіуса ў стылі ГТА 5?

Вогненнае святкаванне перамогі ў Суперкубку ад гульцоў «Рэала»: а вы бачылі Белінгема, Радрыга і Вінісіуса ў стылі ГТА 5?

Якое ж крутое трыа ў «сметанковых».

15 студзеня, 14:20
Вогненнае святкаванне перамогі ў Суперкубку ад гульцоў «Рэала»: а вы бачылі Белінгема, Радрыга і Вінісіуса ў стылі ГТА 5?

Мадрыдскі «Рэал» не пакінуў шанцаў «Барселоне» ў фінале Суперкубка Іспаніі – 4:1. Гульцом матча быў прызнаны Вінісіус Жуніяр, які аформіў хет-трык яшчэ ў першым тайме. Па гале таксама забілі Радрыга і Роберт Левандоўскі.

Варта адзначыць і Джуда Белінгема, які правёў чарговы яркі матч за «сметанковых» і вызначыўся выніковай перадачай. Для яго Суперкубак – першы трафей з «Рэалам».

Белінгем, Радрыга і Вінісіус знаходзіліся ў цэнтры ўвагі і пасля матчу. Англічаніну спадабаўся плакат заўзятара, дзе вышэйзгаданыя героі намаляваны ў стылі культавай камп’ютарнай гульні ГТА 5:

У выніку атрымалася крутое фота:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты