Tribuna/Футбол/Блогі/У трэнера «Іслачы», які забіваў «Фіярэнціне», нарадзіўся сын. 4 гады таму лейкемія забрала яго дачку

У трэнера «Іслачы», які забіваў «Фіярэнціне», нарадзіўся сын. 4 гады таму лейкемія забрала яго дачку

Складаны лёс Сяргея Канцавога.

17 студзеня, 18:37
У трэнера «Іслачы», які забіваў «Фіярэнціне», нарадзіўся сын. 4 гады таму лейкемія забрала яго дачку

27 лістапада 2019-га ў сям'і Сяргея Канцавога здарылася трагедыя. У на той момант абаронцы «Іслачы» ва ўзросце чатырох гадоў памерла дачка. Прычынай смерці стала лейкемія - рак крыві. Гэта адбылося напярэдадні дамашняга матча апошняга тура ЧБ супраць «Мінска». Сам Канцавы сустрэчу прапусціў, а партнёры на знак падтрымкі гулялі ў жалобных павязках:

Сам матч пачаўся з хвіліны маўчання, а скончыўся нічыёю 1:1.

Што да карʼеры Канцавога-малодшага (яго старэйшы брат Арцём шмат і паспяхова выступаў за БАТЭ, а сёння ўваходзіць у трэнерскі штаб барысаўскага клуба), то яна атрымалася насычанай. На яе світанку ён заспеў чэмпіёнства мінскага «Дынама» ў 2004-м. Праўда, выйшаў на поле толькі ў адным матчы, ды і тое ўсяго на тры хвіліны. Таксама ў калекцыі абаронцы два золата першай лігі (з «Гомелем» у 2010-м і «Нафтанам» у 2022-м) і Кубак Беларусі (з «Гомелем» у 2011-м). У сярэдзіне нулявых Канцавой вярнуўся ў «Дынама», з якім пагуляў у групе Лігі Еўропы і нават вызначыўся мячом у пераможным матчы з «Фіярэнцінай» (адзнака 1:40):

Пасля трагедыі Канцавs, якому на той момант было 32, правёў яшчэ тры сезоны як футбаліст. У 2020-м выступаў за «Іслач» (27 матчаў у ЧБ), у 2021-м у за «Мінск» (20 матчаў), а ў 2022-м па паўсезона адбегаў за «Нафтан» у Д2 (8 матчаў) і «Арсенал» (17 матчаў, адна галявая перадача і дзве гульні ў стыках), якому не дапамог захаваць прапіску ў эліце. Пасля выступлення за дзяржынцаў Канцавы прыняў рашэнне завяршыць кар'еру. Вось як ён сам каментаваў рашэнне:

«Напэўна, трэба гуляць да таго моманту, пакуль матывацыя нейкая прысутнічае. Але апошні мой год паказаў, што на гульні ўжо было цяжка настройвацца і матываваць сябе. Ну і, я лічу, што надышоў той час… Сканчаць трэба своечасова і пераходзіць на трэнерскую [працу]», – сказаў Канцавы.

Скончыўшы гуляць, Сяргей Канцавы ўвайшоў у трэнерскі штаб Дзмітрыя Камароўскага і Сяргея Бароўскага ў «Іслачы» і дапамог дабіцца найлепшага выніку ў гісторыі клуба – заняць 4-е месца ў сезоне-2023. Праўда, у апошнім туры малады спецыяліст атрымаў чырвоную картку за празмерна бурнае абмеркаванне пенальці, што быў прызначаны ў вароты «ваўкоў». Пасля дысцыплінарны камітэт АБФФ разгледзеў эпізод і прызначыў пакаранне ў выглядзе двух матчаў дыскваліфікацыі і пяці базавых велічыняў (185 беларускіх рублёў) штрафу.

Пасля заканчэння чэмпіянату ў Канцавога здарылася як мінімум дзве пазітыўныя падзеі. У снежні экс-абаронца атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B:

А 16 студзеня прэс-служба «Іслачы» паведаміла проста цудоўную навіну. У Канцавога нарадзіўся сын:

Віншуем трэнера «ваўкоў» і яго жонку Надзею з гэтай падзеяй і шчыра зычым маладому спецыялісту сямейнага шчасця.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты