Tribuna/Футбол/Блогі/У Сальвадоры вельмі любяць Месі. Яго прыезд амаль выклікаў вулічныя хваляванні

У Сальвадоры вельмі любяць Месі. Яго прыезд амаль выклікаў вулічныя хваляванні

...

21 студзеня, 12:41
У Сальвадоры вельмі любяць Месі. Яго прыезд амаль выклікаў вулічныя хваляванні

Імя Ліянэля Месі заўсёды прыцягвае ўвагу аматараў футбола, а калі людзі бачаць яго, ці нават проста знаходзяцца паблізу, часам проста шалеюць. Так і адбылося ў Сальвадоры, куды ён прыехаў разам з «Інтэр Маямі» ў межах сусветнага турнэ. Матч атрымаўся не вельмі відовішчным (0:0) і з выбітных падзеяў можна ўзгадаць толькі тое, што здарылася ўз'яднанне чатырох былых партнёраў па «Барселоне» (Месі, Суарэс, Бускетс, Альба) і дэбют Луіса Суарэса за клуб з Маямі.

Але самае цікавае пачалося ўжо пасля гульні.

Падчас выезду са стадыёна натоўп акружыў аўтобус, на якім выязджалі прадстаўнікі «Інтэра». Выглядала гэта па-вар'яцку:

А вось як яго сустракалі па прыездзе на стадыён:

Невядома, ці быў Месі ў тым аўтобусе, ці не, адное вядома дакладна: выходзіць з яго было б дрэннай ідэяй. Па стане на 2018 год, у Сальвадоры адбываецца 52,02 забойствы на 100 тысяч несельніцтва— гэта самы высокі паказнік у свеце.

Але той факт, што Леа вельмі любяць у гэтай цэнтральнаамерыканскай краіне, відавочны. Чаго толькі каштуе гэтая вялізарная інсталяцыя, якая была падрыхтаваная заўзятарамі ў сталіцы — Сан-Сальвадоры:

Спадзяемся, Месі яшчэ доўга будзе радаваць нас сваімі выступамі, а асабістыя фанаты не будуць вар'яцець, пачнуць ставіцца з павагай да сябе і іншых, бо вялікія спартсмены— усё ж такі проста людзі, хай і падаюцца нам іншапланетнікамі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты