Tribuna/Футбол/Блогі/Неверагодны брамнік на Кубку Афрыкі: кіпер ПАР зрабіў 4 сэйва ў серыі пенальці з Каба-Вэрдэ

Неверагодны брамнік на Кубку Афрыкі: кіпер ПАР зрабіў 4 сэйва ў серыі пенальці з Каба-Вэрдэ

Гэта рэкорд!

4 лютага, 20:12
Неверагодны брамнік на Кубку Афрыкі: кіпер ПАР зрабіў 4 сэйва ў серыі пенальці з Каба-Вэрдэ

3 студзеня сталі вядомы ўсе паўфіналісты Кубка афрыканскіх нацый. У першым матчы гульнявога дня Кот-д'Івуар у дадатковы час вырваў перамогу ў Малі (1:2). У другім матчы сустракаліся Каба-Вэрдэ і ПАР. У асноўны і дадатковы час каманды вызначыцца забітымі мячамі не здолелі, таму чацвёртага паўфіналіста прыйшлося выяўляць у серыі пенальці. З пяці спроб футбалісты Каба-Вэрдэ змаглі рэалізаваць толькі адну – на лініі варот цудоўна гуляў 31-гадовы галкіпер ПАР Ронвен Уільямс з мясцовага клуба «Мемелодзі Сандаунс». Кіпер здолеў адбіць чатыры ўдары. Дарэчы, чатыры сэйвы ў серыі пенальці – рэкорд Кубка Афрыкі з моманту, калі Opta пачала збіраць падобную статыстыку (з 2010 года).

Футбалісты Паўднёвай Афрыкі змаглі рэалізаваць два пасляматчавыя пенальці. Тым не менш гэтага хапіла, каб выйсці ў паўфінал. Перамогу футбалісты ПАР адзначалі танцамі на полі.

І ў распранальні.

ПАР згуляе ў паўфінале ўпершыню з 2000 года. Тады каманда гэтай краіны здолела заваяваць бронзавыя медалі. У суперніках Нігерыя – галоўны фаварыт турніру на дададзены момант. Матч пройдзе ў сераду а 20:00 па беларускім часе. Другі паўфінал Кот-д'Івуар – ДР Конга адбудзецца таксама ў сераду, а 23:00.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты