Tribuna/Футбол/Блогі/Падчас паўфінала Кубка Афрыкі футбалісты ДР Конга зладзілі акцыю салідарнасці супраць вайны ў краіне

Падчас паўфінала Кубка Афрыкі футбалісты ДР Конга зладзілі акцыю салідарнасці супраць вайны ў краіне

Баявыя дзеянні трываюць ужо больш за 4 месяцы.

8 лютага, 16:51
1
Падчас паўфінала Кубка Афрыкі футбалісты ДР Конга зладзілі акцыю салідарнасці супраць вайны ў краіне

Чальцы зборнай ДР Конга скарысталі ўвагу, што была прыцягнутая да паўфінала Кубка Афрыкі, з карысцю для Радзімы: яны правялі акцыю салідарнасці, каб заклікаць да міру ў роднай краіне, дзе праз баявыя дзеянні ўцекачамі сталі каля 7 мільёнаў чалавек.

Да акцыі салідарнасці далучыўся і трэнер кангалезцаў француз Себасцьен Дэсабр:

Застарэлы канфлікт паміж паўстанцамі групоўкі M23 і дзяржаўнымі войскамі, які доўжыцца з 2012 года, то заціхае, то аднаўляецца. Сёння ў Конга назіраецца чарговая фаза абвастрэння — мірная дамова паміж дзяржавай і паўстанцамі скончылася ў кастрычніку 2023-га. Дагэтуль бакі не здольныя дамовіцца паміж сабой аб спыненні вагню, ААН інфармуе пра катаванні, сэксуальны гвалт і пазасудовыя расправы на захадзе ДР Конга. Толькі ў лютым-2024 загінула ўжо каля 60 чалавек. Колькасць ахвяраў з кожным днём павялічваецца.

Групоўка М23 заяўляе пра сябе як пра абаронцаў і прадстаўнікоў этнічнай меншасці тутсі, якая пражывае на захадзе краіны. Тутсі — народ, які цягам апошніх некалькіх стагоддзяў займаў прывілегіраванае становішча ў рэгіёне. Пасля каланізацыі краіны еўрапейцамі этнасу тутсі надавался перавага перад прадстаўнікамі іншых народаў. Пры падтрымке еўрапейцаў тутсці займалі кіроўныя пасады ў адміністрацыях, што падавался некаторым несправядлівым. Рэсэнтымент адбыўся, калі каланізатары сышлі з Афрыкі. Самым вядомым прыкладам з'яўляецца генацыд у Руандзе, падчас якога было знішчана каля 1 міліёна прадстаўнікоў тутсі.

Але некаторыя эксперты сцвярджаюць, што М23 выкарыстоўвае рыторыку абароны тутсі толькі як прыкрыццё, а галоўнай мэтай мае карысныя выкапні, якіх багата на захадзе ДР Конга.

Гэтая акцыя не першая спроба кангалезскіх футбалістаў прыцягнуць увагу да вайны на Радзіме. Вось як у сваім твітары з нагоды вайны выказваўся гулец іспанскага «Беціса» (Д1) Седрык Бакамбу:

– Усе бачаць разню ў ДР Конга. Але ўсе маўчаць. Накіруйце энергію, якую вытрачаеце на размовы пра Кубак Афрыкі, на тое, каб прыцягнуць увагу да таго, што з намі адбываецца.

Таксама больш за палову склада каманды знялася ў відэа Нацыянальнага фонда рэпарацый ахварям (FONAREV), дзе заклікала да фінансавай падтрымкі ахвяр канфлікта і пацярпелых ад сексуальнага гвалту і злачынстваў супраць чалавечнасці.

Паўфінальны матч з Кот-д'Івуарам кангалезцы прайгралі 0:1, але зрабілі нешта нашмат больш важнае — прыцягнулі ўвагу да жаху, які перажываюць іх суайчыннікі і суграмадзяне.

Магчыма, гэта нешта больш каштоўнае за трафей.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты