Tribuna/Футбол/Блогі/Алосу нечакана прыляцела: ад ветэрана зборнай Беларусі, які хоча ўвесці санкцыі да замежнікаў, не кажучы чаму

Алосу нечакана прыляцела: ад ветэрана зборнай Беларусі, які хоча ўвесці санкцыі да замежнікаў, не кажучы чаму

Жыве ў Расіі, не сочыць за белфутолам, але мае грунтоўнае меркаванне.

Аўтар — bytribuna com
12 лютага, 17:30
1
Алосу нечакана прыляцела: ад ветэрана зборнай Беларусі, які хоча ўвесці санкцыі да замежнікаў, не кажучы чаму

У нядзелю галоўнаму трэнеру зборнай Беларусі Карласу Аласу прыляцела з нечаканага боку. 55-гадовы ветэран каманды Эрык Яхімавіч хоць і не сочыць у апошнія гады за беларускім футболам, але меркаванне мае. Атрымаўся эпічны дыялог:

– Калі апошні раз глядзелі матч зборнай Беларусі?

– Блін, цяжка сказаць. Не памятаю, сапраўды. Неяк не атрымліваецца.

– Але ёсць уяўленне, хто ў ёй гуляе?

– Цяпер няма. Не сачу.

– А хто трэнуе?

– А хто?

– Карлас Алос, іспанец.

– Ох ужо гэтая мода на замежных трэнераў. Што, няма беларусаў, якія разбіраюцца ў футболе?

– Нібыта і ёсць, але вынікаў у зборнай не было.

– А Карлас што, дасць вынік? Калі нейкі і быў, то проста, можа, крыху пашанцавала.

– Можаце кагосьці [з беларускіх трэнераў] прапанаваць?

– Ды досыць спецыялістаў. Любога бярыце.

У выніку непрыняцце Алоса Яхімовіч патлумачыў санкцыямі, пры гэтым ніяк не згадаўшы пра тое, з якой прычыны яны былі ўведзеныя:

– Я б наогул, шчыра кажучы, забараніў іх [замежных трэнераў у Беларусі]. Яны нам санкцыі выстаўляюць, а мы іх бяром на працу, грошы плацім. Сэнс? Павінны свае працаваць.

У свой час за Беларусь Яхімовіч правёў 34 матчы. Завяршыўшы карʼеру футбаліста ў 2002 годзе, разам з сямʼёй застаўся жыць у Расіі, бо каля сямі гадоў ён быў гульцом маскоўскага «Дынама». Адразу экс-спартсмен заняўся бізнесам, а затым паступіў у Вышэйшую школу трэнераў і паралельна трэнаваў дзяцей у «Дынама». З 2007-га па 2013-ы працаваў трэнерам-селекцыянерам у тым жа маскоўскім клубе. Сысці давялося пасля змены кіраўніцтва ў «Дынама». Цяпер Яхімовіч у адным са звычайных ліцэяў займаецца футболам з дзецьмі і праводзіць індывідуальныя трэнінгі.

Перастаўшы гуляць, Яхімовіч амаль не выказваецца пра беларускі футбол. Хіба што ўспамінаў, як у свой час спрабаваў уладкаваць у Маскве Валянціна Бялькевіча і Аляксандра Хацкевіча. Тады кіраўніцтва мясцовага «Дынама» не захацела даваць Бялькевічу трохпакаёвую кватэру, прапанаваўшы два пакоі, і той адправіўся ў Кіеў, дзе яму ўжо абяцалі жыллё патрэбных памераў (цікава, ці не пацярпела яно ад расійскіх абстрэлаў?). Хацкевіч увогуле не спадабаўся босам расійскага клуба. У 2020-м Яхімовіч убачыў у паразе мінскага «Дынама» ад «Зеніта» 1:8 «стопудовы зліў», які «праглядаўся нават няўзброеным вокам».

Нягледзячы на шосты дзясятак, Яхімовіч застаецца ўдзельнікам ветэранскіх матчаў. Ён адзін з лідараў каманды маскоўскага «Дынама» ва ўзросце 50+. Рэгулярна ўдзельнічае ў рэтраматчах. Напрыклад, 1 траўня 2023-га выйшаў на замену за так званае сталінградскае (насамрэч валгаградскае) «Дынама» супраць маскоўскага «Спартака» (0:2) у гульні з нагоды 80-й гадавіны перамогі ў Сталінградскай бітве.

Кожны год Яхімовіч удзельнічае ў маскоўскім Кубку «Легенд» (уласна, там ён і разважаў пра Алоса). У 2024-м гуляў за каманду маскоўскага «Дынама» з Генадзем Туміловічам і ўраджэнцам украінскага Паўлаграда Максімам Рамашчанкам. Беларускія экс-зборнікі сталі трэцімі. Яшчэ адзін беларус на турніры – прыхільнік беззаконня Аляксандр Глеб – са зборнай свету у фінале прайграў маскоўскаму «Спартаку».

У мінулым годзе Яхімовіч з братамі Глебамі ў складзе зборнай СНД саступіў у фінале Расіі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты