Tribuna/Футбол/Блогі/Неверагодны гол з Чэмпіёншыпа – рабона з вострага кута

Неверагодны гол з Чэмпіёншыпа – рабона з вострага кута

Такое вы наўрад ці бачылі.

15 лютага, 17:29
Неверагодны гол з Чэмпіёншыпа – рабона з вострага кута

У 32-м туры англійскага Чэмпіёншыпа аўтсайдар лігі «Ратэрхем» прымаў «Хал», які мае нядрэнныя шанцы пазмагацца за павышэнне ў класе праз плэй-оф. Гаспадары нечакана выйгравалі большую частку матчу, адкрыўшы лік на 4-й хвіліне. Аднак памыліліся пры выхадзе з абароны ў сваёй штрафной. Сітуацыяй класна скарыстаўся вінгер Джэйдэн Філоджын-Байдэйс: прыбраў на замаху абаронцу і з вострага кута прабіў рабонай у далёкі кут:

Першапачаткова, праўда, мяч запісалі як аўтагол, але потым, перагледзеўшы эпізод, вызначылі, што дотык абаронцы быў мінімальны і на траекторыю палёту практычна не паўплываў.

Дарэчы, усяго праз 4 хвіліны «Хал» забіў другі мяч і здолеў давесці матч да перамогі – 2:1.

Як думаеце, такі гол рабонай цягне на прэмію Пушкаша?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты