Tribuna/Футбол/Блогі/Пратэсты футбольных фанатаў у Германіі не спыняюцца – на гэты раз у ход пайшлі сучасныя тэхналогіі

Пратэсты футбольных фанатаў у Германіі не спыняюцца – на гэты раз у ход пайшлі сучасныя тэхналогіі

Чаго чакаць наступным разам?

18 лютага, 11:29
Пратэсты футбольных фанатаў у Германіі не спыняюцца – на гэты раз у ход пайшлі сучасныя тэхналогіі

Раней мы ўжо пісалі, што ў Германіі набіраюць абароты пратэсты футбольных фанатаў, якія незадаволеныя тым, што на агульным зборы клубаў першых двух дывізіёнаў Германіі было прынята рашэнне аб з'яўленні ў Нямецкай футбольнай лігі (DFL) знешніх інвестараў.

І калі раней у заўзятараў у ход ішлі шакаладныя манеты, замкі і пагрозлівыя банеры, то на гэты раз сярод незадаволеных знайшліся аматары сучасных тэхналогій.

Так, падчас матчу другой нямецкай Бундэслігі паміж «Ганзай» і «Гамбургам» фанаты запусцілі на поле машынкі з дыстанцыйным кіраваннем, якія выпускалі густыя клубы дыму. Cупрацоўнік стадыёна спрабаваў вырашыць праблему з нечаканымі ўдзельнікамі матчу магутнымі ўдарамі нагой па іх, але адзін у полі не ваяр, і праблема была вырашаная толькі калектыўнымі намаганнямі.

У хуткім часе гульня працягнулася.

У канчатковым рахунку матч паміж «Ганзай» і «Гамбургам» скончыўся галявой нічыёй – 2:2.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты