Tribuna/Футбол/Блогі/Заснавальнік беларускай прыватнай акадэміі змушана з'ехаў у Варшаву. Там адкрыў школу і атрымай за яе прэмію

Заснавальнік беларускай прыватнай акадэміі змушана з'ехаў у Варшаву. Там адкрыў школу і атрымай за яе прэмію

Цяпер там займаецца каля 60 дзяцей.

23 лютага, 10:50
Заснавальнік беларускай прыватнай акадэміі змушана з'ехаў у Варшаву. Там адкрыў школу і атрымай за яе прэмію

Аляксандр Кушнер – дзіцячы футбольны трэнер. У 2012 годзе заснаваў прыватную футбольную школу «Нёман» у Ашмянах, якая ў 2014 годзе была перайменавана ў Fair Play. З часам яна разрасталася і адкрывалася ў іншых гарадах: Карэлічах, Міры, Астраўцы, Навагрудку і іншых. Акадэмія брала ўдзел у праграмах развіцця для прыватных футбольных клубаў пад эгідай УЕФА.

У 2021-м годзе, як і ў многіх прыватных ініцыятываў у Беларусі, у Fair Play пачаліся праблемы. Кушнера вымусілі пакінуць бізнес. У выніку ён пераехаў у Польшчу, дзе заснаваў футбольны клуб «Пагонь» для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Цяпер у яго школе займаецца каля 60 дзяцей:

А яшчэ некалькі месяцаў таму клуб Кушнера атрымаў узнагароду найлепшай некамерцыйнай арганізацыі году ад асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АBBA):

Падрабязна пра свой клуб, методыкі трэніровак і веру ў светлую будучыню для беларусаў ён распавёў у сюжэце тэлеканалу «Белсат» (адзнака 1:27:14):

Сайт футбольнай школы «Пагонь» Варшава па спасылцы.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты