Tribuna/Футбол/Блогі/«Быў бы Холанд на рынку, узяў бы яго ў пару да Лапцева». Беларускія трэнеры прыглядаюцца да топ-гульцоў

«Быў бы Холанд на рынку, узяў бы яго ў пару да Лапцева». Беларускія трэнеры прыглядаюцца да топ-гульцоў

Месі да нас не паедзе.

2 сакавіка, 17:42
«Быў бы Холанд на рынку, узяў бы яго ў пару да Лапцева». Беларускія трэнеры прыглядаюцца да топ-гульцоў

Сезон у беларускім у футболе афіцыйна адкрыты. Сёння «Тарпеда-БелАЗ» абыграла мінскае «Дынама» ў матчы за Суперкубак Беларусі (0:0, 4:3 па пенальці). А ўжо ў нядзелю і ў сераду адбудуцца першыя чвэрцьфінальныя матчы ў Кубку Беларусі.

Хоць трансфернае акно ў Беларусі будзе адчынена яшчэ да 28 сакавіка, некаторыя трэнеры вышэйшай лігі ўжо разважаюць аб выніках камплектацыі каманд і прызнаюцца, што мяжы дасканаласці няма.

Напрыклад, галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш на прэс-канферэнцыі перад Суперкубкам заявіў, што нягледзячы на самавітую па цяперашніх часах падпісную кампанію «аўтазаводцаў», з задавальненнем папрацаваў бы ў Жодзіна з нападаючым «Манчэстэр Сіці» Эрлінгам Холандам:

Магчыма, нарвежац ужо шкадуе, што не прыехаў у банду Молаша. Ён ужо мог бы выйграць першы трафей у сезоне, стаўшы ўладальнікам Суперкубка Беларусі-2024.

А некалькі днямі раней у такім стылі выказаўся галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў. На пытанне аб ступені камплектавання каманды, ён адказаў, што «любы трэнер быў бы рады ўмоўнаму Месі», але ўсё ўпіраецца ў фінансы.

Дарэчы, у інстграме «Трыбуны» мы ўжо фантазіравалі на тэму зорак сусветнага футбола ў чэмпіянаце Беларусі. Падпісвайцеся, там шмат класнага кантэнту.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты