Tribuna/Футбол/Блогі/У «Тарпеда-БелАЗ» любяць раcійскі крымінал – цытуюць папулярны серыял і слухаюць блатную музыку

У «Тарпеда-БелАЗ» любяць раcійскі крымінал – цытуюць папулярны серыял і слухаюць блатную музыку

«Я тут, за гэтую вуліцу стаю. Пацаны мне ўсё – і я пацанам усё».

Аўтар — Pam-pam
3 сакавіка, 16:17
3
У «Тарпеда-БелАЗ» любяць раcійскі крымінал – цытуюць папулярны серыял і слухаюць блатную музыку

«Тарпеда-БелАЗ» пачало новы сезон з перамогі – 2 сакавіка жодзінцы ў серыі пенальці абгулялі мінскае «Дынама» у Суперкубку.

Падчас святкавання «аўтазаводцы» сабраліся ў круг. У цэнтры ўстаў паўабаронца жодзінцаў Дзмітрый Лісаковіч, які выдаў арыгінальны спіч для сваіх партнёраў – цытату персанажа Мікіты Калагрывага Кашчэя з нашумелага расійскага крымінальнага серыяла пра моладзевыя групоўкі Казані канца 80-х «Слова пацана. Кроў на асфальце»:

«Я тут, за гэтую вуліцу стаю. Пацаны мне ўсё – і я пацанам усё».

Лісаковіч – не адзіны аматар расійскага крыміналу ў камандзе. За два дні да найважнейшага матча «Тарпеда-БелАЗ» упершыню за ўсю перадсезонку сустрэўся з кіроўцам свайго аўтобуса Віталём Балцэвічам. Як адзначылі ў клубных сацсетках, з-за рамонту транспарту мужчына прапусціў не толькі зімовую падрыхтоўку, але і ўручэнне медалёў. Таму ў клубе прынялі рашэнне, няхай і са спазненнем, але ўручыць бронзу чэмпіянату Беларусі чалавеку, якога лічаць часткай калектыву.

Медаль Балцэвічу ўручаў галоўны трэнер Дзмітрый Молаш у прысутнасці ўсёй каманды.

На старонцы мужчыны ў адной з сацсетак апынулася вельмі спецыфічная падборка музыкі – гурт «Бутырка», які выконвае песні ў жанрах рускі шансон, блатная песня і гарадскі раманс.

Цікава, ці пад гэтыя трэкі падарожнічае каманда.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты