Tribuna/Футбол/Блогі/«Hey Jude! Мадрыдысты з табой». Фанаты «Рэала» зрабілі банэр для Белінгема

«Hey Jude! Мадрыдысты з табой». Фанаты «Рэала» зрабілі банэр для Белінгема

Падтрымалі лідара.

11 сакавіка, 14:26
«Hey Jude! Мадрыдысты з табой». Фанаты «Рэала» зрабілі банэр для Белінгема

У нядзелю, 10 сакавіка, «Рэал» на сваім полі разабраўся з «Сельтай» (4:0) у 28-м туры Ла Лігі. На пачатку паядынку фанаты «сметанковых» на адной з трыбун расцягнулі банэр у падтрымку Джуда Белінгема: «Hey Jude! Мадрыдысты з табой»:

Нагадаем, у мінулым туры «Рэал» сустракаўся з «Валенсіяй» (2:2). На 99-й хвіліне матча Белінгем здолеў забіць, але суддзя даў свісток аб заканчэнні матчу ў момант, калі мяч ляцеў у штрафную на англічаніна. Гульцы «Рэала» былі незадаволеныя рашэннем арбітра і пачалі выказваць прэтэнзіі, а адным з самых актыўных быў Белінгем, які пасля атрымаў чырвоную і два матчы дыскваліфікацыі.

«Рэал» спрабаваў абскардзіць дыскваліфікацыю гульцу, але апеляцыйны камітэт пакінуў яе ў сіле.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты