Tribuna/Футбол/Блогі/Жудасны вечар Крышціяну – прамазаў з метра і вылецеў з азіяцкай ЛЧ

Жудасны вечар Крышціяну – прамазаў з метра і вылецеў з азіяцкай ЛЧ

Але свой мяч з пенальці забіў.

12 сакавіка, 10:15
Жудасны вечар Крышціяну – прамазаў з метра і вылецеў з азіяцкай ЛЧ

Увечары ў панядзелак прайшоў матч у адказ азіяцкай Лігі чэмпіёнаў, у якім «Аль-Наср» з Саудаўскай Аравіі прымаў «Аль-Айн» з Аб'яднаных арабскіх эміратаў. Першая сустрэча завяршылася нечаканай перамогай эміратцаў 1:0. Нечаканай, бо самым зорным удзельнікам каманды з'яўляецца галоўны трэнер Эрнан Крэспа, які ў свой час бліскуча выступаў у серыі А і зборнай Аргенціны. Склад «Аль-Айна», па ацэнках Transfermarkt, таннейшы на 110 млн, а ў Еўропе адтуль гулялі толькі двое: 21-гадовы аргенцінец Маціас Паласіас («Базэль») і 30-гадовы ізраільцянін Омер Атцылі («Гранада», АПАЭЛ).

Тым не менш у матчы ў адказ да канца першага тайма «Аль-Айн» вёў з лікам 2:0. Але «Аль-Наср» здолеў вярнуцца ў гульню – перамог у асноўны час і перавёў матч у авертайм. Пры ліку 2:2 здарыўся адзін з галоўных хайлайтаў вечара: Крышціяну Раналду меў выдатную магчымасць вывесці наперад сваю каманду, але з некалькіх метраў паслаў мяч міма:

Матч перайшоў у дадатковы час, дзе жахлівай памылкай запомніўся ўжо брамнік «Аль-Насра» Аль-Наджар:

«Аль-Наср» зноў здолеў зраўняць лік (Раналду рэалізаваў пенальці), а матч перайшоў у серыю адзінаццаціметровых удараў, дзе з каманды Крышціяну сваю спробу змог рэалізаваць толькі ён. Як вынік 4:4 па суме двух матчаў і 1:3 па пенальці, а «Аль-Айн» згуляе ў паўфінале азіяцкай ЛЧ.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты