Tribuna/Футбол/Блогі/Пепэ скарыў час: з «Арсеналам» знялi гэтак жа, як 18 гадоў таму ў матчы з голам Глеба

Пепэ скарыў час: з «Арсеналам» знялi гэтак жа, як 18 гадоў таму ў матчы з голам Глеба

Нечаканае рэтра.

15 сакавіка, 18:01
Пепэ скарыў час: з «Арсеналам» знялi гэтак жа, як 18 гадоў таму ў матчы з голам Глеба

12 сакавiка «Арсенал» гуляў матч у адказ 1/8 фіналу ЛЧ супраць «Порту» пасля мінімальнай паразы на выездзе. Дома «кананіры» дзякуючы голу Леандра Трасарда перавялі матч у дадатковы час, а затым і ў серыю пенальці, дзе два сейвы Давіда Раі забяспечылі камандзе Мікеля Артэты першы чвэрцьфінал ЛЧ за апошнія 14 гадоў.

Але паядынак запомніўся не толькі гістарычным праходам «Арсенала» і першай серыяй пенальці ў Лізе чэмпіёнаў з сезона-2015/16. У сацсетках завiрусiўся здымак моманту гола Трасарда – на першы погляд непрыкменты, але ж, як аказалася, вельмi падобны да аналагiчнага кадра з яшчэ аднаго матча «Арсенала» з «Порту», якi праходзiў ў 2006 годзе на групавым этапе ЛЧ. Забiваў тады Цьеры Анры, але галоўнае – на гэта глядзеў Пепэ.

Партугальскаму абаронцу было 23 гады, а цяпер – 41, а ён зноў гуляе за «Порту» ў ЛЧ. I гол Трасарда назiраў прыкладна з той жа кропкi поля, што гол Анры. Здаецца, што за амаль 18 гадоў партугальскі абаронца практычна не змяніўся.

У 2006-м «Арсенал» таксама перамог, але з лікам 2:0. Таму што пасля Анры забіў яшчэ i беларускi футбалiст Аляксандр Глеб. Гэта быў яго першы мяч у ЛЧ увогуле. Пепэ тады дарма перакрываў магчымы пас (адзнака 2:32).

Да свежага паядынку з «кананірамі» Пепэ падыходзіў і так з рэкордам па ўзросце для палявога гульца ў ЛЧ, а матчам на «Эмірэйтс» абнавiў рэкорд – цяпер ён складае 41 год і 26 дзён. Прычым абедзве гульні з «Арсеналам» партугалец правёў цалкам.

Для параўнання, Аляксандр Глеб, якому цяпер 42 гады і 10 месяцаў, завяршыў кар’еру ў 38 гадоў, а свой апошні матч у плэй-оф ЛЧ згуляў у далёкім 2010-м – адыграў 90 хвілін за «Штутгарт» супраць «Барселоны» (0:4). Цяпер Глеб гуляе за аматараў і на ветэранскіх турнірах.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты