Tribuna/Футбол/Блогі/Мюлер запісаў відэа па выніках лёсавання ЛЧ. У 2022-м ён ужо так рабіў перад гульнёй з «Барселонай»

Мюлер запісаў відэа па выніках лёсавання ЛЧ. У 2022-м ён ужо так рабіў перад гульнёй з «Барселонай»

Тады «Баварыя» учыніла разгром.

15 сакавіка, 18:56
Мюлер запісаў відэа па выніках лёсавання ЛЧ. У 2022-м ён ужо так рабіў перад гульнёй з «Барселонай»

15 сакавіка ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/4 і 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Лонданскі «Арсенал» згуляе з «Баварыяй». Нападаючы мюнхенцаў Томас Мюлер з гэтай нагоды запісаў у сваём інстаграме зварот да партнёра па зборнай і паўабаронца «Арсегала» Кая Хаверца.

«Гэта Арсенал. Кай Хаверц, сябар, я чакаю цябе. Гэта добрае жэрабя. Дзве вельмі добрыя каманды, два вельмі добрыя стадыёны, два вельмі добрыя гарады. Будзе цяжка, але я заўсёды настроены станоўча. Убачымся, гунеры», – сказаў Мюлер.

Мюлер не першы раз запісвае зварот да будучых супернікаў. Увосень 2022-га ён запісаў відэа нападаючаму «Барселоны» Роберту Левандоўскаму перад 5-м турам групавога этапу ЛЧ 2022. Тады мюнхенцы не пакінулі шанцаў каталонцам – 0:3.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты