Tribuna/Футбол/Блогі/Як думаеце, колькі разоў за паўтары хвіліны футбаліст ЧБ зможа патрапіць з лініі штрафной па пустых варотах? Менш, чым вам можа здавацца

Як думаеце, колькі разоў за паўтары хвіліны футбаліст ЧБ зможа патрапіць з лініі штрафной па пустых варотах? Менш, чым вам можа здавацца

Магчыма, адсюль і праблемы з рэалізацыяй у «Дняпра».

30 сакавіка, 12:23
Як думаеце, колькі разоў за паўтары хвіліны футбаліст ЧБ зможа патрапіць з лініі штрафной па пустых варотах? Менш, чым вам можа здавацца

У чарговым выпуску праграмы «Ясно о футбое» быў паказаны чэлендж з удзелам футбалістаў магілёўскага «Дняпра: івуарыйскага вінгера Боні Ам'яна і абаронцы Антона Лукашова. Праходзіў ён у тры этапы: у першым трэба было патрапіць па пустых варотах пасля накіду партнёра з-за спіны, у другім замкнуць у адзін дотык перадачу з кутняга, а ў трэцім пакруціцца вакол мяча 10 разоў пасля чаго прабіць пенальці.

Заданні не самыя простыя, але здавалася б прафесійныя футбалісты павінны даць рады. Як аказалася не. У івуарыйца праблемы ўзніклі ўжо падчас першага задання, калі ён мазаў з забойных пазіцый:

У выніку першы раўнд застаўся за Лукашовым, які забіў 16 разоў, а яго супернік толькі 11. На другім этапе Боні змог трапіць па варотах двойчы, а яго калега толькі раз. Ну а трэці раўнд афрыканскі легіянер не вытрымаў – некалькі разоў пасля кручэнняў паведаміў, што не бачыць мяча і адмовіўся працягваць спаборніцтва. Вось поўнае відэа челленджа (адзнака 9:05):

Дарэчы, у «Дняпра» праблемы з рэалізацыяй не толькі на трэніроўках. Магіляўчане ўжо паспелі правесці два матчы ў ЧБ, але вызначыцца забітымі мячамі ў іх не змаглі – у сухую прайгралі «Славіі» (0:2) і скаталі ўнічыю з «Арсеналам» (0:0).

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты