Tribuna/Футбол/Блогі/Лісаковіч забіў упершыню амаль за год. З экс-брастаўчанінам і іншымі беларусамі прынёс першую перамогу «Балтыцы» ў 2024-м

Лісаковіч забіў упершыню амаль за год. З экс-брастаўчанінам і іншымі беларусамі прынёс першую перамогу «Балтыцы» ў 2024-м

Змагаюцца за выжыванне з «Уралам» Ганчарэнкі.

31 сакавіка, 11:01
Лісаковіч забіў упершыню амаль за год. З экс-брастаўчанінам і іншымі беларусамі прынёс першую перамогу «Балтыцы» ў 2024-м

У зімовыя трансфернае акно «Балтыку» папоўнілі адразу тры беларускія футбалісты: Віталь Лісаковіч (арэнда), Юрый Кавалёў (вольны агент) і Кірыл Капленка (трансфер):

Праўда, адразу ў беларускага дэсанту выратаваць калінінградцаў, якія танулі, не атрымалася. Пасля нулявой нічые ў першым матчы пасля паўзы з суседзямі па зоне вылету з «Сочы», саступілі «Арэнбургу» (0:1).

Першая перамога ў РПЛ прыйшла 30 сакавіка – «Балтыка» прымала «Ніжні Ноўгарад» у 22-м туры. Вынік матча быў зроблены ў заключную пяціхвілінку першага тайма. Спачатку Юрый Кавалёў класна разабраўся ў штрафной з супернікамі і дакладна адпасаваў на далёкую штангу, дзе яго перадачу замкнуў экс-гулец брэсцкага «Дынама» Джоэль Фамейе. А праз тры хвіліны забітым мячом вызначыўся ўжо Віталь Лісаковіч – для яго гэта першы гол з 15 красавіка 2023 года (тады забіў у Д2 Расіі за «Рубін» «Шынніку»):

Кавалёў і Лісаковіч адыгралі практычна ўвесь матч – былі заменены ў дабаўлены час другога тайма. Капленка з'явіўся на полі пасля перапынку.

Перамога дазволіла «Балтыцы» адарвацца са дна табліцы РПЛ, але не пакінуць зону вылету, дзе калінінградцам два ачкі да «Арэнбурга» (у «газавых» матч у запасе) і тры да «Урала» Віктара Гачарэнкі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты