Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольныя фанаты ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка ў гадавіну яго гібелі 

Футбольныя фанаты ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка ў гадавіну яго гібелі 

Ляшук загінуў, абараняючы Украіну ад расейскай агрэсіі.

Аўтар — Pam-pam
2 красавіка, 15:39
Футбольныя фанаты ўшанавалі памяць беларускага добраахвотніка ў гадавіну яго гібелі 

У 14-гадовым узросце Ляшук пераехаў ва Украіну, дзе атрымаў адукацыю марака ў Севастопалі. Пасля пачатку акупацыі Крыма ў 2014 годзе малады хлопец пайшоў ваяваць добраахвотнікам на баку Украіны ў шэрагі батальёна, які дзейнічаў у зоне АТА.

Падчас баявых дзеянняў у раёне Станіцы Луганскай хлопец атрымаў цяжкае раненне, а ў чэрвені 2015-га Ляшука затрымалі па крымінальнай справе супраць батальёна «Тарнада». Яго вінавацілі ў здзяйсненні шэрагу цяжкіх злачынстваў у зоне баявых дзеянняў на Данбасе, якія добраахвотнік адмаўляў.

У 2017 годзе Абалонскі райсуд Кіева прысудзіў 12 былых тарнадаўцаў да розных турэмных тэрмінаў па абвінавачванні ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў. У прыватнасці, Ляшук атрымаў 10 гадоў, але праз 4 гады хлопца вызвалілі па рашэнні суда. Гэты факт ён назваў адным з доказаў сваёй недатычнасці да крымінальных злачынстваў.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года Маджахед зноў пайшоў на фронт як добраахвотнік. Ён ваяваў у Кіеўскай вобласці, увесну 2022 года ўдзельнічаў у баях за Харкаў.

У ліпені 2022 года Ляшук афіцыйна ўступіў у рады УСУ і быў накіраваны на абарону Мікалаеўскай вобласці. Удзельнічаў у дыверсійных мерапрыемствах на тэрыторыі акупаванай Херсонскай вобласці.

У жніўні падчас выканання баявога задання зноў быў цяжка паранены: атрымаў асколачную паразу жывата, лёгкіх і печані. Пасля рэабілітацыі баец вярнуўся на перадавую.

1 красавіка 2023-га пабрацімы Маджахета паведамілі аб яго смерці. Праз год ушанаваць памяць Ляшука, які змагаўся з расійскай агрэсіяй сабраліся сапраўдныя фанаты брэсцкага і мінскага «Дынама», МТЗ, БАТЭ і «Маладзечна».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты