Tribuna/Футбол/Блогі/Памятаеце шалёны гол прадаўца піва за «Крумкачы» ў ЧБ? Падобны заляцеў у чэмпіянаце Польшчы

Памятаеце шалёны гол прадаўца піва за «Крумкачы» ў ЧБ? Падобны заляцеў у чэмпіянаце Польшчы

Дарэчы, легенда воранаў зараз займаецца крыптой.

2 красавіка, 17:34
Памятаеце шалёны гол прадаўца піва за «Крумкачы» ў ЧБ? Падобны заляцеў у чэмпіянаце Польшчы

У матчы 26-га тура чэмпіянату Польшчы «Пушча» на сваім полі згуляла ўнічыю з «Радамякам» (1:1).

На хуткі гол украінскага абаронцы Рамана Якубы, які адкрыў лік ужо на 4-й хвіліне матча, гаспадары адказалі на 66-й хвіліне. Прычым, зрабіў гэта брамнік Габрыэль Кабыляк. На 62-й хвіліне 22-гадовы паляк выносіў мяч, аднак варатар суперніка дрэнна абраў пазіцыю і прапусціў (адзнака 2:56).

У чэмпіянаце Беларусі здараўся падобны гол. У 2017 годзе брамнік «Крумкачоў» Яўген Касцюкевіч ударам са сваёй штрафной паразіў вароты галкіпера «Віцебска» Дзмітрыя Гушчанкі.

Касцюкевіч быў вядомы тым, што акрамя гульні за «Крумкачы» трымаў у Жодзіне краму разліўнога піва «Шчука». Зараз экс-галкіпер, паводле звестак «Трыбуны», жыве ў Варшаве і займаецца крыптавалютай.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты