Tribuna/Футбол/Блогі/«Ганаровыя жывёлы Сасноўца». Як палякі адрэагавалі на напад на Хацкевіча

«Ганаровыя жывёлы Сасноўца». Як палякі адрэагавалі на напад на Хацкевіча

Шмат каму не спадабаўся тэрмін «выхаваўчая гутарка».

4 красавіка, 02:45
«Ганаровыя жывёлы Сасноўца». Як палякі адрэагавалі на напад на Хацкевіча

На чале «Заглембе» з Сасноўца Хацкевіч правёў шэсць матчаў, у якіх каманда набрала толькі 2 пункты і здолела забіць усяго адзін мяч. Прычым дзве апошнія сустрэчы скончыліся разгромнымі паразамі з аднолькавым лікам 0:4: на выездзе ад «Лехіі» і дома ад «Катавіцэ». Апошняя атрымалася асабліва балючай – заўзятары каманд даўно варагуюць, а іх матчы называюць «Святой вайной». Гэтая сустрэча сабрала 8 947 чалавек на хатняй арэне «Заглембе» «Парк АрселаМітал» пры максімальнай умяшчальнасці 11 000, што стала, паводле прэс-службы, найлепшай наведвальнасцю ў сезоне і другой ў гісторыі арэны (стадыён быў адкрыты крыху больш за год таму). Масла ў агонь падлілі і словы Хацкевіча, які на пасляматчавай прэс-канферэнцыі расказаў, што не ўдзельнічаў ва ўстаноўцы на гульню:

Ну а 3 красавіка з'явілася інфармацыя, што спецыяліст падвергся нападу з боку фанатаў клуба на трэнінгу і што ўвогуле неўзабаве можа быць звольнены (у якасці пераемніка называецца Марэк Саганоўскі з плоцкай «Віслы»). Для «Трыбуны» падрабязна сітуацыю пракаментаваў беларускі спартыўны дырэктар «Заглембе» Міхаіл Залеўскі:

Нельга сказаць, што разбіральніцтвы з трэнерам – рэдкасць у Польшчы. Вось некалькі вядомых прыкладаў з апошніх гадоў:

  • У 2017-м фанаты «Легіі» пасля хатняга паражэння ў польскім «класіка» ад «Леха» 0:3 вырашылі пакараць сваіх гульцоў проста на паркоўцы каля стадыёна.
  • У 2020-м годзе фанаты «Відзева» напалі на ўласных футбалістаў проста на полі пасля таго, як каманда прайграла «Знічу» 0:1 у апошнім туры. Гэтае паражэнне ў выніку ні на што не паўплывала, «Відзеў» выйшаў у Д2, але фанатам не спадабалася і гульня, і вынік.
  • У снежні 2021-га пасля 17 тураў «Легія» ішла на апошнім месцы ў Экстракласе. Пасля чарговай паразы фанаты паехалі за клубным аўтобусам, затрымалі яго на трасе, уварваліся ў салон і збілі некалькі футбалістаў.

Цяпер падобны інцыдэнт адбыўся ў Сасноўцы, а ў яго цэнтры аказаўся Хацкевіч. Палякі актыўна абмяркоўваюць сітуацыю. Першымі пра здарэнне паведаміў партал meczyki.pl. Польскі журналіст Самуэль Шчыгельскі размясціў гэтую навіну ў твітары і падпісаў наступным тэкстам:

«Выхаваўчая размова раніцай на трэніроўцы ў Сасноўцы. Трэнер Аляксандр Хацкевіч атрымаў удар па твары і штурхель».

У каментарах многія абурыліся словазлучэннем «Выхаваўчая гутарка» – менавіта так назваў польскі журналіст візіт фанатаў:

«Гэты тэрмін «выхаваўчая размова» ўжо можна было б прыбраць з футбола ў такіх гісторыях»

«Дзіўна ты назваў збіццё, Сэмюэл»

«Выхаваўчая гутарка? Гэта парушэнне цялеснай недатыкальнасці… Спыні нармалізацыю і абяленне паталогіі».

«Мяркуючы па тым, што тут напісана, гэта была не «выхаваўчая гутарка», а так званае «збіццё». І гэта немагчыма нармалізаваць. Трэнер быў збіты і не «размаўляў».

«Выхаваўчая гутарка»? Гэтыя словы гучаць як нармалізацыя такіх паводзін. Гэта проста ўварванне і збіццё трэнера (і ўвогуле хоць каго) – недапушчальна!».

«Ты нармальны? Называеш бандыцкую атаку «выхаваўчай гутаркай»?»

Многія не саромеліся ў выразах адносна дзеянняў фанатаў «Заглембе»:

«Ганаровыя жывёлы Сасноўца».

«Грабаныя жывёлы».

«Псіхапаты».

«Агідна».

«Звычайнае смецце».

«Ну і быдла».

Некаторыя заклікала да санкцый супраць клуба праз адсутнасць абароны ў момант візіту фанатаў:

«Уздручыць такі клуб, які не можа абараніць сваіх супрацоўнікаў ад кантакту з дзікай дзічынай»

А нехта радаваўся, што «Заглембе» хутка атрымае паніжэнне ў класе:

«Поўнае дно, і праз хвіліну мы развітваемся з «Заглембе» Сасновец без шкадавання».

Але большасць каментароў адсылалі да сітуацыі, якая адбылася ў пачатку жніўня мінулага года. У невялікім мястэчку Радлаве на поўдні Польшчы быў арганізаваны футбольны турнір. Фанаты мясцовай «Уніі» запрасілі сяброўскіх заўзятараў «Віслы» Кракаў. Але на мерапрыемстве з'явілася фанаты «Заглебе», а канкрэтна фірма «Паляўнічыя за сцягамі», у якіх з «Уніяй» і «Віслай» варожасць. У выніку здарылася масавая бойка, у выніку якой адзін з удзельнікаў страціў руку, а яшчэ адзін (фанат «Заглембе») загінуў.

Па звестках паліцыі, смерць фаната наступіла ў выніку выбуху петарды. Ці збіраўся ён кінуць яе сам ці яна прыляцела адкульсьці – да канца не зразумела. Але вось у каментарах было шмат жартаў пра самападрыў:

[«Выхаваўчая размова» прайшла] «Годна? Без ракетніц?»

«Напэўна, выязная банда трэнуецца перад чарговым самагубствам… 🤢»

«Добра, што не было фаераў, а то здарылася б трагедыя»

«І так добра, што ніхто з гэтых фанатаў сам не загінуў.»

Былі каментарыі, што адсылалі да сяброўства «Легіі» і «Заглембе». Маўляў, фанаты клуба з Сасноўца ўзялі прыклад з таварышаў хадзіць разбірацца з камандай:

«Ліцэмеры»

«Легія» і Сасновец, два клубы, дзе заўзятары б'юць сваю каманду. Яны выдатна пасуюць адзін аднаму, але паталогія заўзятары «Віслы».... Што не зразумела?

У апошнім каментарыі карыстач іранічна называе паталогіяй менавіта заўзятараў «Віслы». Уся справа ў тым, што пасля інцыдэнту ў Радлуве пакарання панеслі заўзятары гэтай каманды, нягледзячы на тое, што бойку ўчынілі менавіта фанаты «Заглембе». Са жніўня большасць супернікаў «белай зоркі» адмаўляецца пускаць на свае стадыёны арганізаваныя групы падтрымкі Кракава.

З іранічным каментаром уварваўся нават адзін з уладальнікаў «Віслы» Яраслаў Крулеўскі, прапанаваўшы па прыкладзе сітуацыі ў Радлуве забараніць наведваць стадыёны Хацкевічу:

«Агрэсары сапраўды такія ж, як у Радлуве, таму наступствы павінны быць аналагічнымі. Не пускаем трэнера на іншыя стадыёны да канца сезона».

Яшчэ некалькі каментароў з падобнай рыторыкай:

«Прытрымліваючыся логікі пасля атакі Сасноўца ў Радлуве – трэнера Хацкевіча не пусцяць на стадыён у выязных матчах?»

«Заўзятары «Заглембе» ўрываюцца на турнір заўзятараў «Віслы», цяпер яны праводзяць «выхаваўчую гутарку». Можа быць, не заўзятары «Віслы» Кракаў з'яўляюцца найвялікшым злом і паталогіяй?

І іх будуць пускаць на выезды, так?

«Віна «Віслы».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты