Tribuna/Футбол/Блогі/Бразільскi навічок мінскага «Дынама» толькi стаў бацькам – яго жонка здымалася топлес цяжарнай

Бразільскi навічок мінскага «Дынама» толькi стаў бацькам – яго жонка здымалася топлес цяжарнай

Без комплексаў.

6 красавіка, 04:41
Бразільскi навічок мінскага «Дынама» толькi стаў бацькам – яго жонка здымалася топлес цяжарнай

3 красавіка мінскае «Дынама» аб'явіла пра падпісанне абаронцы Раі Лопеса дэ Алівейры. Бразілец павінен дапамагчы камандзе Вадзіма Скрыпчанкі закрыць праблемную пазіцыю злева ў абароне. Да «Дынама» 24-гадовы футбаліст выступаў у сябе на Радзіме ў Д3 і Д4.

Пакiнуў родныя мясцiны гулец у час, калi толькi-толькi стаў бацькам. Жонка Ларыса 22 лютага нарадзiла яму сына, якога назвалi Генры.

Сумесныя фота ў сацсетках пары пачалi зʼяўляцца больш за чатыры гады таму.

Прапанову сваёй каханай футбаліст зрабіў у сакавіку 2022-га.

У кастрычніку таго ж года пара зладзiла вяселле.

У жонкi футбалiста яўна няма комплексаў перад камерай. Падчас цяжарнасцi яна здымалася топлес i дзялiлася здымкамi з дзвюма з лiшкам тысячамi падпiсчыкаў.

Але хапае i больш звыклых для жонак спартсменаў фатаграфій у купальніках.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты