Tribuna/Футбол/Блогі/Канкурэнт Кудраўца памыляецца ў другой гульні РПЛ запар – на гэты раз падарыў перамогу «Спартаку» ў дэрбі

Канкурэнт Кудраўца памыляецца ў другой гульні РПЛ запар – на гэты раз падарыў перамогу «Спартаку» ў дэрбі

Двойчы адбіў перад сабой.

10 красавіка, 02:33
Канкурэнт Кудраўца памыляецца ў другой гульні РПЛ запар – на гэты раз падарыў перамогу «Спартаку» ў дэрбі

У мінулыя выходныя маскоўскае «Дынама» Андрэя Кудраўца прымала ў дэрбі «Спартак» у 23-м туры чэмпіянату Расіі. Беларускі галкіпер за «бела-блакітных» яшчэ не дэбютаваў, затое стаў рэгулярна трапляць у заяўку – да матчу са «Спартаком» з лаўкі назіраў за гульнямі з «Растовам» (1:4) і кубкавай сустрэчай са СКА Хабараўск (2:1).

Гаспадары вялі ў дэрбі да 74-й хвіліны – на пачатку матча пенальці рэалізаваў Луіс Чавез (адзнака 03:13). Аднак у другім тайме «Спартак» здолеў перавярнуць гульню. Адбылося гэта не без дапамогі брамніка «Дынама» Ігара Ляшчука, які двойчы адбіў не самыя складаныя мячы перад сабой, а форвард «чырвона-белых» Аляксандр Собалеў памылкі не дараваў (адзнака 3:29):

Матч завяршыўся валявой перамогай «Спартака» – 2:1. Адзначым, Ляшук вынікова памыляецца ў другой сустрэчы РПЛ запар. Супраць «Растова» ён аддаў недакладную перадачу, што таксама прывяло да гола ў вароты «Дынама».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты