Tribuna/Футбол/Блогі/Шалёны гол з Кубка Ірака. Здаецца, прэмію Пушкаша-2024 можна закрываць

Шалёны гол з Кубка Ірака. Здаецца, прэмію Пушкаша-2024 можна закрываць

А вы калі-небудзь бачылі падвойную бісеклету?

12 красавіка, 11:08
Шалёны гол з Кубка Ірака. Здаецца, прэмію Пушкаша-2024 можна закрываць

У Азіі, здаецца, здарыўся самы прыгожы гол сезона. І галявая перадача і сам выніковы ўдар былі выкананыя ўдарам нажніцамі ў падзенні праз сябе. Вы бачылі калі-небудзь падобнае?

У чвэрцьфінале Кубка Ірака «Аль-Нафт» прымаў «Эрбіл». Гаспадары мінімальна вялі ў ліку да 85-й хвіліны. У канцы асноўнага часу госці зарабілі штрафны на левым флангу. Рушыла падача, на якую адгукнуўся абаронца «Эрбіла» Акам Хашам, які прабіў праз сябе. Мяч пайшоў не ў вароты, а на партнёра – сірыйскага форварда Ясінома Самію, які таксама вырашыў выканаць бісеклету. У выніку атрымаўся ўдар ад зямлі, пасля чаго мяч уляцеў у дзявятку:

На жаль для Саміі, яго гол поспеху камандзе не прынёс – «Эрбіл» потым вылецеў ад «Нафта» па пенальці, не рэалізаваўшы ніводнага ўдару ў серыі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты