Tribuna/Футбол/Блогі/Новае пра Хацкевiча з Польшчы: без атакi фанатаў думаў спускацца ў Д3, удараў не прапускаў, быў матам пасланы на Радзiму

Новае пра Хацкевiча з Польшчы: без атакi фанатаў думаў спускацца ў Д3, удараў не прапускаў, быў матам пасланы на Радзiму

Заява ўсё ж у палiцыi, ёсць iнсайд, што атрымае грошы, хаця прыходзiў не за iмi.

12 красавіка, 17:00
Новае пра Хацкевiча з Польшчы: без атакi фанатаў думаў спускацца ў Д3, удараў не прапускаў, быў матам пасланы на Радзiму

Аляксандр Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі былі прадстаўлены ў якасці галоўнага трэнера і спартыўнага дырэктара «Заглембе» з Сасноўца 16 студзеня. Але пратрымаўся беларускі дуэт нядоўга. За шэсць матчаў каманда набрала ўсяго два ачкі, а розніца мячоў склала 1:11. 4 красавіка было абвешчана спыненне супрацоўніцтва «па дамове бакоў».

Але памiж публiкацыяй iнсайдаў пра хуткае раставанне з беларусамi i непасрэдна раставаннем здарыўся форс-мажор: ультрас «Заглембе» пайшлі высвятляць адносiны з камандай i паспрабавалi прымянiць фiзiчную сiлу. Цяпер польскі партал Onet зрабіў вялікае інтэрв’ю з Хацкевiчам i Залеўскiм, а мы сабралі адтуль новыя дэталі пра апошнія дні ў Сасноўцы.

Хацкевіч кажа, што не прапускаў удараў

Пасля атакi фанатаў пладзiлiся розныя версіі пра тое, што здарылася з Хацкевiчам: польскiя крынiцы спачатку паведамлялi, быццам трэнера збiлi, потым Залеўскi расказаў «Трыбуне», што дасягнуў коўча толькi адзiн удар.

У інтэрвʼю Onet сам Хацкевiч паведамiў, што быў адзін удар, якi трэнер заблакаваў, – i больш нiчога. Пасля гэтага коўч сышоў у раздзявальню з часткай футбалістаў. Яшчэ частка i Залеўскi засталiся размаўляць з фанатамі.

Былi ксенафобскія абразы

Па аповедзе Залеўскага, размова з ультрас атрымалася неканструктыўнай. Тыя пачалі цікавіцца, хто з гульцоў «Заглембе» ў матчы з «Катавіцамі» (0:4) атрымаў чырвоную картку і не забіў пенальці – што дзiўна, таму што гэта i так агульна вядома. Пры гэтым час ад часу фанаты спрабавалі ўдарыць каго-небудзь з гульцоў, але тыя не адказвалі.

Залеўскі і ўкраінскія футбалісты даведалiся, што, маўляў, павінны ######## [з'язджаць] на Радзiму. А цёмнаскурыя футбалісты француз Уільям Рэмі і эквадорац Жаэль Валенсія пачулi, што «чорным у камандзе не месца». Атрымаў на словах нават польскі футбаліст Габрыэль Кірэйчык – арандаванаму з «Пяста» гульцу сказалi вяртацца ў Глівіцэ. Фанаты хацелі бачыць у клубе выключна мясцовых людзей.

Сыход з клуба быццам абумоўлены менавiта фанатамi – у дрэнных вынiках абвiнавацiлi ўлады

Па словах Хацкевіча, менавіта атака фанатаў стала момантам, пасля якога трэнер захацеў пакінуць «Заглембе», i нiякiх iншых прычын сыходзiць быццам не было – маўляў, усё астатняе ў Сасноўцы яму спадабалася. Трэнер сказаў, што адзін з уладальнікаў клуба Рафал Колінс, які, уласна, і запрашаў беларусаў на працу, быў гатовы нават даць беларусам асабістую ахову, але тыя адказалі адмовай.

«Гаворка ідзе пра здароўе. Вы не купіце яго ні за якія грошы. І калі клуб не забяспечвае вам бяспеку падчас працы, то вы сыходзiце. Цяпер яны прыйшлі ў масках, заўтра яны прыйдуць з кастэтамі і нажамі. Калі гэта здарылася ўпершыню, тое можа паўтарыцца зноў. Для мяне здароўе важней за грошы», – сказаў Хацкевіч ды падзякаваў «сапраўдным заўзятарам» за падтрымку на трыбунах.

А што ж чуткi, якiя пайшлi яшчэ да атакi фанатаў, наконт таго, што Хацкевiча здымуць за дрэнныя вынiкi? Яны, здаецца, трэнера не бянтэжылi. Хацкевiч сказаў, што хацеў дапамагчы развіваць перспектыўны доўгагуляючы праект, а калі б каманда вылецела з Д2, то яны б працягнулі працаваць з задачай вярнуцца.

Вiну ж усклалi на гарадскiя ўлады Сасноўца, якiм належыць «Заглембе». Залеўскі, спасылаючыся на словы Колінса, распавёў, што яны не завяршылi працэс перадачы ў прыватныя рукi i замiналi дзейнiчаць новым суўладальнiкам. Праз гэта зiмой «Заглембе» падпісваў толькі свабодных агентаў. Пры гэтым ні да кога з клуба ў беларусаў прэтэнзій няма.

Заява ў палiцыю ўсё ж напiсана, а некаторыя людзi ў клубе расчаравалi

Пры атацы ультрас нехта з клуба выклікаў паліцыю, пасля прыезду якой фанаты ўцяклі. Хацкевічу і Залеўскаму прапанавалі даць паказанні, але першапачаткова тыя адмовіліся. Аднак пазней прыехалі прадстаўнікі крымінальнага вышуку і, паводле слоў трэнера, вымусілі яго напісаць заяву. Аднак на пытанне журналіста, ці гатовы Хацкевіч даваць паказанні, той адказаў, што не можа штосьці сведчыць, бо нападнікі былі ў масках, а ён сам знаходзіўся ў шокавым стане.

Экс-трэнер «Заглембе» таксама распавёў, што не ўся каманда ў крытычнай сiтуацыi ўстала на яго абарону – некаторыя з трэнераў і футбалістаў засталiся ў баку. Хацкевiч кажа, што цяпер не кожнаму з былых аднаклубнікаў па Сасноўцу гатовы падаць руку пры сустрэчы.

Пасля звальнення на базу развітацца прыехаў толькі Залеўскі – Хацкевіч пабаяўся за сваю бяспеку. Абодва адзначылі, што атака фанатаў не паўплывала на іх агульнае ўяўленне пра Польшчу, а Хацкевіч заўважыў, што можа разгледзець прапанову ад клубаў з гэтай краіны.

Хацкевіч прыходзiў не за грошамi – хаця ёсць iнсайд, што iх атрымае

У iнтэрв’ю тэма грошай прагучала, толькi калi Хацкевiч сказаў, што прыходзiў у Сасновец не за iмi, ды i ў клубе iх было няшмат – маўляў, не маглi выдзеліць нават тысячу еўра.

Але неўзабаве пасля звальнення Хацкевiча ўкраiнскi партал sport.ua паведамiў: па iх iнфармацыi, трэнер адмовiўcя ад дамовы пра сыход, таму атрымае кампенсацыю – заробак да канца кантракту, якi дзейнiчаў да чэрвеня.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты