Tribuna/Футбол/Блогі/Гiстарычны галявы дождж з удзелам беларусаў у Расii: Лісаковіч i ка выдавілi Ганчарэнку ў зону вылету

Гiстарычны галявы дождж з удзелам беларусаў у Расii: Лісаковіч i ка выдавілi Ганчарэнку ў зону вылету

7:1!

Аўтар — Pam-pam
13 красавіка, 19:00
Гiстарычны галявы дождж з удзелам беларусаў у Расii: Лісаковіч i ка выдавілi Ганчарэнку ў зону вылету

Калінінградская «Балтыка» на выездзе разграміла грозненскі «Ахмат» у матчы 24-га тура РПЛ – здарылiся раптоўныя 7:1. Госцi дэкласіфікавалi гаспадароў яшчэ ў першай палове сустрэчы – падапечныя Сяргея Ігнашэвіча забілі 5 мячоў і сталi першай гасцявой камандай у XXI стагоддзі з такім вынікам.

Не абышлося без удзелу беларускіх гульцоў «Балтыкi». На 11-й хвіліне пасля ўдару Вiталя Лiсаковiча мяч у вароты дабiў Юрый Кавалёў.

На 34-й хвіліне голам вызначыўся сам Лісаковіч, скарыстаўшыся памылкай гульца «Ахмата».

Ён жа праз сем хвілін аддаў галявую перадачу Алексу Фернандэсу, які аформіў дубль.

На 76-й хвіліне «Ахмату» ўдалося забіць гол прэстыжу, але пасля гэтага гаспадары прапусцілі яшчэ двойчы.

За першы тайм супраць грозенцаў «Балтыка» забіла больш, чым за свае першыя 11 гасцявых матчаў у гэтым сезоне – пяць супраць трох. Адзначым таксама, што «Балтыка» забіла так шмат у адным матчы ўпершыню з 2019 года, калі з буйным лікам адолела ў гасцях «Тэкстыльшчык» (5:1).

Гэтая перамога дазволіла калінінградцам пакінуць зону прамога вылету, падняўшыся на 14-ы радок, і пакуль што выцесніць туды «Урал» Віктара Ганчарэнкі. Але ў падапечных беларускага трэнера матч у запасе – назаўтра дома гуляць супраць маскоўскага «Дынама».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты