Tribuna/Футбол/Блогі/«Рэксхэм» другі раз запар падняўся ў лізе – клуб Рэйнальдса ўжо ў Д3 Англіі

«Рэксхэм» другі раз запар падняўся ў лізе – клуб Рэйнальдса ўжо ў Д3 Англіі

Кіношная гісторыя працягваецца.

Аўтар — Pam-pam
14 красавіка, 12:07
«Рэксхэм» другі раз запар падняўся ў лізе – клуб Рэйнальдса ўжо ў Д3 Англіі

Казка «Рэксхэма» працягваецца - валійскі клуб, які ў 2021-м годзе набылі галівудскія акцёры Раян Рэйнальдс і Роб МакЭлхені за 2,5 млн фунтаў, атрымаў другое запар павышэнне ў класе.

Толькі ў красавіку мінулага года «Рэксхэм» падняўся з Нацыянальнай лігі ў Лігу 2 (Д4 Англіі) - упершыню за 14 гадоў і з рэкордам набраных ачкоў.

Прайшоў год - і клуб ужо адзначае трапленне ў Лігу 1 (Д3 Англіі), дзе не быў з 2005-га.

Гэта здарылася ў матчы 44-га тура супраць «Форэст Грын». «Рэксхэм» разграміў суперніка 6:0 і за 2 туры да фінішу стаў недасягальным для «МК Донс» з чацвёртай пазіцыі. Таксама павышэнне атрымаў лідэр «Стокпорт».

Дубль супраць «Форэст Грын» зрабіў 29-гадовы нападаючы Пол Мулін - легенда «Рэксгема», у якога ўжо 97 галоў у 130 матчах за каманду. У гэтым сезоне ён з'яўляецца другім найлепшым бамбардзірам Лігі 2.

Пасля гульні Мулін радаваўся ледзь не больш за ўсіх:

Зрэшты, яго відавочна перасягнулі заўзятары, якія выбеглі на поле:

Каманда ж атрымлівала асалоду ад шампанскага на полі і ў распранальні:

А Рэйнальдс апублікаваў у X (твітары) вельмі кранальнае паведамленне:

«Некалькі гадоў таму, калі б вы сказалі мне, што я буду плакаць ад радасці з-за футбольнага матчу, які праходзіць у Паўночным Уэльсе, вы былі б Робам МакЭлхені».

Цяпер мэта гэтых двух галівудскіх зорак - выхад у чэмпіёншып. Ці змогуць ужо ў наступным годзе?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты