Tribuna/Футбол/Блогі/Польскія клубы адмаўляюцца пускаць на свае матчы фанатаў «Віслы» Чычкана, але на фінал Кубка яны ўсё ж такі дабяруцца

Польскія клубы адмаўляюцца пускаць на свае матчы фанатаў «Віслы» Чычкана, але на фінал Кубка яны ўсё ж такі дабяруцца

Адзіны шанец падтрымаць сваю каманду на выездзе.

Аўтар — Pam-pam
15 красавіка, 21:24
Польскія клубы адмаўляюцца пускаць на свае матчы фанатаў «Віслы» Чычкана, але на фінал Кубка яны ўсё ж такі дабяруцца

2 мая некалькі тысяч заўзятараў кракаўскай «Віслы», за якую ўсё ніяк не можа пачаць выступаць беларускі галкіпер Антон Чычкан, адправяцца на стадыён «Нарадовы» ў Варшаву на фінал Кубка Польшчы.

Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што дысцыплінарны камітэт Польскага футбольнага саюза (PZPN) прыпыніў дзеянне пакарання, звязанае з забаронай выездаў арганізаваных груп заўзятараў кракаўскага клуба, накладзенага ў лістападзе 2022 года.

9 лістапада 2022 года ў матчы 1/8 фіналу Кубка Польшчы «Вісла» на выездзе саступіла люблінскаму «Матору» 0:1. Заўзятары гасцей, раззлаваныя сітуацыяй, запусцілі піратэхніку і кінулі на поле дзясятак сігнальных ракет. За такія паводзіны клуб пакаралі і пакаралі банам.

У камітэце адзначылі, што дадаткова праінструктавалі кракаўскі клуб аб тым, што ў выпадку паўторных парушэнняў бяспекі і парадку на стадыёне PZPN будзе абавязаны прымяніць самыя строгія дысцыплінарныя санкцыі, у тым ліку выключэнне «Віслы» з будучых спаборніцтваў Кубка Польшчы.

Але калі вы думаеце, што праблемы з заўзятарамі на трыбунах ёсць толькі ў Кубку, то вы памыляецеся. Нягледзячы на тое, што абмежаванні для фанатаў дзейнічалі ў рамках кубкавага турніра, клубы першага дывізіёна таксама не жадаюць бачыць кракавян у сябе на трыбунах.

Сваю забарону мясцовыя каманды абгрунтоўваюць пастановай праўлення Польскага футбольнага саюза № II/85 ад 20 лютага 2013 года, якая ў выключных выпадках дазваляе пайсці на такі крок, але ён павінен быць падмацаваны рашэннем мясцовых улад, альбо адпаведных дзяржорганаў.

Як адзначае журналіст польскага sportowefakty Томаш Галіньскі у выпадку з «Віслай» прычынай такога рашэння сталі трагічныя падзеі ў Радлаве пад Тарнавам, якія адбыліся 5 жніўня мінулага года. Тады ў фанацкай бойцы, дарэчы, справакаванай фанамі «Заглембе» загінуў 40-гадовы мужчына, а яшчэ аднаму ўдзельніку прыйшлося ампутаваць руку.

Кракаўскім заўзятарам ужо адмовіла «Вісла Плоцк».Да яе далучыліся таксама «Зніч Прушкоў», «Рэсовія» і нават «Заглембе Сасновец», фанаты якой нядаўна напалі на цяпер ужо экс-трэнера каманды Аляксандра Хацкевіча.

«Вісле» засталося правесці сем матчаў рэгулярнага чэмпіянату чатыры з якіх – на выездзе. Тры супернікі ужо адмовіліся пускаць фанатаў (Прушкув, Жэшув, Сасновец), а Катавіцы пакуль не рабілі заяў на гэты конт, але польскія медыя лічуць, што хутчэй за ўсё ўсё будзе гэтак жа, як і ў астатніх выпадках.

У той жа час прэзідэнт «Віслы» заявіў, што паведаміў пра сітуацыю ў камісію PZPN, але калі і ці будзе ўвогуле прынята якое-небудзь рашэнне па гэтым пытанні пакуль невядома.

Вышэйзгаданы спіс «адмоўнікаў» можа павялічыцца, бо «Вісла» пакуль захоўвае шанцы на плэй-оф – каманда ідзе на 7-м месцы адстаючы ад «Тыхі» з 6-га месца на 3 ачкі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты