Tribuna/Футбол/Блогі/«Арсенал» адрэпеціраваў узнагароджанне і ўжо падрыхтаваў чэмпіёнскія футболкі. Здаецца, «кананіры» спяшаюцца

«Арсенал» адрэпеціраваў узнагароджанне і ўжо падрыхтаваў чэмпіёнскія футболкі. Здаецца, «кананіры» спяшаюцца

Шанцаў у іх не шмат.

19 траўня, 14:42
«Арсенал» адрэпеціраваў узнагароджанне і ўжо падрыхтаваў чэмпіёнскія футболкі. Здаецца, «кананіры» спяшаюцца

Чэмпіёнская інтрыга ў гэтым сезоне АПЛ пратрымалася да апошняга тура. Лідарам да яго падышоў «Манчэстэр Сіці», які апераджае «Арсенал» на два ачкі. Каб выйграць чэмпіянат «кананіры» ў апошнім туры павінны спадзявацца, што ў «Вест Хэма» атрымаецца адабраць пункты ў «гараджан», і пры гэтым каманда Мікеля Артэты павінна абыгрываць «Эвертан». Шанцаў на такі зыход не шмат: букмекеры ацэньваюць «Арсенала» перамогу ў чэмпіянаце Англіі каэфіцыентам 8.50.

Аднак на «Эмірэйтс» падобна ў сур'ёз разлічваюць на тытул. У сетцы зʼявіліся кадры рэпетыцыі ўзнагароджання:

Акрамя таго, пару дзён таму ў інтэрнэце з'явіліся фота чэмпіёнскіх футболак «Арсенала»:

У апошні раз «кананіры» станавіліся чэмпіёнамі Англіі ў 2004 годзе.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты