Усе навіны

Румынская «Глорыя Бузэу» з беларускамі Ільіной і Васілеўскай, прайграўшы, прайшла далей у кваліфікацыі Еўралігі з-за памылкі ў заяўцы «Малагі»

4 лістапада 2022, 12:54

Гандбольны суд ЕГФ вынес рашэнне, датычна пратэсту «Глорыі Бузэу», за якую гуляюць беларускі Дыяна Ілліна і Наталля Васілеўская. Клуб з Румыніі падаў скаргу на вынік матчу ў адказ у кваліфікацыі Еўралігі супраць «Малагі» з-за ўдзелу ў гульні гандбалісткі, не ўнесенай у заяўку.

Высветлілася, што на 43-й хвіліне гульні гандбалістка «Малагі» Ізабель Медэйрас, якая гуляла пад 27 нумарам, закінула мяч, але тэхнічны дэлегат не змог адзначыць гэта ў пратаколе матчу, паколькі гэтай гандбалісткі не было ў заяўцы. Адбылася тэхнічная памылка, паколькі Медэйрас была пазначана ў спісе гульцоў іспанскага клуба.

Гандбольны суд палічыў, што вінаватыя ў гэтай сітуацыі прадстаўнікі «Малагі», а не тэхнічны дэлегат. Ягоная функцыя ў гэтым выпадку была чыста тэхнічнай. А прадстаўнікі «Малагі» пацвердзілі подпісам вернасць звестак, унесеных у пратакол.

Такім чынам, рашэннем стала залічыць «Малазе» тэхнічную паразу з лікам 0:10 у гэтай гульні. У заключны раунд кваліфікацыі Еўрапейскай лігі выходзіць «Глорыя». Там румынскі клуб згуляе з венгерскім «Машонмадзьяварарам».

🔥 Спампуй дадатак пра спорт і чытай навіны пра спорт па-беларуску | Android | iOS

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорта | Android | iOS