Усе навіны

«Віве» Каралька ўпершыню прайграла ў чэмпіянаце Польшчы. Серыю з 12 перамог перапыніла «Вісла», якая ідзе на першым месцы без параз

11 снежня 2022, 22:43

11 снежня адбыўся матч чэмпіянату Польшчы, у якім за першы радок змагаліся «Віве Кельце», за якую выступае беларус Арцём Каралёк, і «Вісла Плоцк». Каманды завяршылі першую палову гульні ўнічыю – 15:15, аднак каманда з Плоцка перамагла з розніцай у 2 мячы – 29:27.

Абедзве каманды да гэтага матча мелі серыі з 12 перамог запар. У турнірнай табліцы чэмпіянату Польшчы «Віве» ідзе на другім месцы з 36-ю ачкамі. «Вісла» стала аднаасобным лідэрам з 39 баламі і серыяй з 13 перамог запар.

На рахунку Арцёма Каралька 2 закінутыя мячы.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com