Усе навіны

Кітаец Чжан Цзяньцзэ стаў гульцом «Мяшкова»

21 снежня 2022, 21:22

25-гадовы левы паўсярэдні з Кітая Чжан Цзяньцзе падпісаў кантракт з брэсцкім «Мяшковым».

Гандбаліст двойчы станавіўся чэмпіёнам (2019, 2021) кітайскай Суперлігі. У сезоне–2019/20 у складзе Пекінскага спартыўнага ўніверсітэту ўдзельнічаў у SEHA-лiзе, дзе згуляў у 12 матчах, і закінуў 21 мяч.

Апошнім клубам спартоўца былі «Данскія казакі – ЮФУ», якія былі выключаныя з чэмпіянату Расіі.

Кантракт з гандбалістам заключаны да канца сезону з магчымасцю падаўжэння.