Усе навіны

Экс-трэнер «Мяшкоў Брэста» Бябешка пра тое чаму Шаўцоў не выказваецца супраць вайны: «Напэўна, зручна проста атрымліваць заробак. Навошта ствараць сабе праблемы?»

11 студзеня 2023, 20:14

Экс-трэнер «Мяшкоў Брэста» і мінскага «Дынама» Сяргей Бябешка ў інтэрв'ю «Зеркалу» падзяліўся сваім меркаваннем аб тым, чаму галоўны трэнер зборнай Беларусі Юрый Шаўцоў, а таксама экс-гулец зборнай Сяргей Рутэнка не выказваюцца супраць вайны.

– Шаўцоў даўно жыве ў Нямеччыне, прыязджаючы ў Беларусь толькі час ад часу. Чаму ён не выступае супраць вайны?

– Напэўна, зручна проста атрымліваць заробак. Навошта ствараць сабе лішнія праблемы, галаўны боль? На апошнім чэмпіянаце Еўропы беларусы былі 17-мі. Перад гэтым такая ж пазіцыя на чэмпіянаце свету. Хоць раней на ЧЕ тройчы займалі дзясятае месца. Відавочна, што гэта рэгрэс. Пытанне, як рэагуе кіраўніцтва. Калі Шаўцоў на месцы, то ўсіх усё задавальняе. І самога трэнера, і федэрацыю. Шаўцоў жыве ў Германіі, а зборная нідзе не гуляе акрамя таварыскіх матчаў. Відавочна, што ў бліжэйшыя гады беларусаў нікуды не пусцяць.

– А Сяргей Рутэнка? Вас здзіўляе, што ён падтрымлівае Лукашэнку?

– У Сяргея быў дом у Сьюдад-Рэале ў 500 метрах ад мяне. Напэўна, вырашыў зарабіць у Беларусі, калі пераехаў і выступае за дзейную ўладу. Гэта выбар Рутэнка, – сказаў Бябешка.