Усе навіны

Трэнер «Гомеля»: «Не хапіла «свежасці», бо праводзім ужо 6-ю гульню за 20 дзён»

29 студзеня 2023, 22:07

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Мачалаў пракаментаваў паразу ад «Пермскіх мядзведзяў» (22:32).

«Каманду суперніка з перамогай, з вельмі добрай гульнёй. Мы ведалі, што ў іх ёсць праблемы са складам, што некалькі гульцоў траўмаваныя, але хлопцы паказалі, што гэта, магчыма, іх зрабіла яшчэ больш мацней. Вельмі сканцэнтравана правялі матч. Добрая абарона, вельмі моцна ў другім тайме згуляў брамнік, паказаў 53% адбітых мячоў. Ну, а нам, заўсёды чагосьці не хапае! Упэўненасці і веры ў свае сілы. Потым 8 страт. Адставання ў абароне, бяжым у напад і губляем на пустым месцы. У другім тайме не рэалізавалі «свае» моманты. У выніку параза! У цэлым не хапіла» свежасці», таму што праводзім ужо 6-ю гульню за 20 дзён, вядома, хлопцам цяжка плюс пералёт досыць доўгі, цяжкі быў. Але гэта, нашы праблемы, і мы будзем іх вырашаць! А хлопцаў яшчэ раз з перамогай! Малайцы!» – сказаў Мачалаў.