Усе навіны

Шаўцоў пра міжнародны бан: «Зборная Беларусі хоча гуляць з усімі, іншыя таксама хочуць з намі гуляць, але ад нас мала што залежыць»

15 лютага 2023, 09:37

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па гандболе Юрый Шаўцоў выказаўся пра міжнародны бан беларусаў.

– Юрый Анатольевіч, у Вас, мусіць, раздзірае душу сітуацыя, што выступы беларусаў на міжнароднай арэне праз вядомыя палітычныя падзеі (вайна і тэрор Лукашэнкі – заўв. Tribuna.com) пастаўленыя на паўзу?

– На жаль, спартсмены з-за гэтага апынуліся ў пройгрышы. Я ўжо неаднаразова адзначаў, што ў дадзеным выпадку нам застаецца толькі трэніравацца і чакаць. Мы хочам гуляць у гандбол, прычым, з усімі. І іншыя каманды таксама хочуць з намі гуляць. Але ад нас мала што залежыць у гэтай сітуацыі, – сказаў Шаўцоў.