Усе навіны

Канаплёў пра «Бусел Кітая»: «У наступным ЧБ плануецца і маладзёжная каманда кітайскіх сяброў, тады нашай будзе з кім спарынгавацца»

26 сакавіка 2023, 20:50

Старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў расказаў аб перспектывах каманд з Кітая ў чэмпіянаце Беларусі па гандболе.

– Калі мы вырашалі пытанне аб удзеле каманды «Бусел Кітая» (па сутнасці, гэта мужчынская зборная Кітая), ніхто ні пра якую выгаду не думаў. Перш за ўсё мы хацелі падставіць сяброўскае плячо нашым кітайскім сябрам. Так яно і атрымалася.

Цяпер у нас добрая беларуска-кітайская спартовая сям'я. Зусім нядаўна прыязджаў намеснік кіраўніка гандбольнай асацыяцыі, які курыруе і іншыя віды. І ён разам са спецыялістамі ўпэўніліся, што нашы трэнеры працуюць з хлопцамі на вельмі добрым узроўні.

Калі кітайскія сябры, як яны нам зараз паабяцалі, адправяць яшчэ і маладзёжную каманду, то нашай маладзёжцы будзе з кім спарынгавацца.

– Гэта значыць, у наступным чэмпіянаце дзве каманды з Кітая…

– Так. Адна застаецца сапраўды. А плануецца яшчэ і [удзел] маладзёжнай каманды. Мы вельмі хочам дапамагчы нашым кітайскім сябрам, каб яны годна глядзеліся на ўзроўні азіяцкіх чэмпіянатаў, – сказаў Канаплёў у эфіры тэлеканала «Беларусь 5».

«Бусел Кітая» заняў апошняе, 7-е, месца ў рэгулярным сезоне дывізіёна І чэмпіянату Беларусі. У 24 матчах каманда набрала 8 ачкоў.