Усе навіны

Міжнародная федэрацыя гандбола захавае адхіленне расіян ад міжнародных спаборніцтваў

29 сакавіка 2023, 18:45

Міжнародная федэрацыя гандбола (IHF) захавае адхіленне расіян ад міжнародных спаборніцтваў, нягледзячы на рэкамендацыі МАК.

«IHF захавае сваю пазіцыю, грунтуючыся на рэкамендацыях МАК.

Мы будзем сачыць за сітуацыяй, цесна кансультуючыся з МАК, і будзем рэагаваць адпаведным чынам», – заявілі ў арганізацыі.

Адзначым, што на дадзены момант няма інфармацыі аб магчымым вяртанні Беларусі на міжнародныя спаборніцтвы пад эгідай IHF.

Нагадаем, што МАК рэкамендаваў федэрацыям вярнуць расіян і беларусаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе.