Усе навіны

Канаплёў пра вяртанне на міжнародную арэну: «Перспектыў няма»

3 чэрвеня, 16:49

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў выказаўся пра міжнародны бан.

– Якія перспектывы вяртання на міжнародны ўзровень?

– Адкажу коратка. Перспектыў няма бліжэйшым часам.

Хаця мы праводзім вялікую працу як з міжнароднай федэрацыяй і маем там разуменне, так і з еўрапейскай федэрацыяй. Мы з імі супрацоўнічаем, як і раней. Яны нас запрашаюць на ўсе мерапрыемствы, у якіх мы ўдзельнічаем па меры магчымасці. Гэта значыць, іх стаўленне да нас не змянілася.

Але, на жаль, палітыка стала пераважным у гэтым плане і яны нічога зрабіць не могуць.

– Нават адлігі ніякай не намячаецца ў бліжэйшы час?

– Увесь гандбол засяроджаны ў асноўным у еўрапейскіх краінах. Якое становішча зараз вы ўсё ведаеце. Таму, зноў-такі, скажу, што адлігі ніякай не намячаецца, – сказаў Канаплёў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.