Усе навіны

Другі трэнер «Кельцэ» Ліеўскі пра траўму Каралька: «Не будзем драматызаваць. Расцяжэнні вельмі балючыя, але спадзяюся, не сур'ёзныя»

4 чэрвеня, 21:34

Другі трэнер «Кельцэ» Кшыштаф Ліеўскі пракаментаваў атрыманую Арцёмам Каральком траўму шчыкалаткі ў матчы з «Віслай».

«Не будзем драматызаваць. Расцяжэнні вельмі балючыя, але я спадзяюся, што яны не настолькі сур’ёзныя. У «Кельце» мы адразу ж адправімся на тэсты і зробім усё, каб гульцы вярнуліся на поле яшчэ ў гэтым сезоне. «Арчы» і «Олей» вельмі важныя для нас. У канцы сезона ўсё стамляюцца, але нашы хлопцы – байцы. Калі ёсць хоць цень шанцу вярнуцца ў гульню, яны ім скарыстаюцца», – сказаў Ліеўскі.