Усе навіны

Фізіятэрапеўт «Кельцэ» Мглосек пра траўму Каралька: «Дастаткова сур'ёзна – тарсіённыя пашкоджанні галёнкаступнёвага сустава»

4 чэрвеня, 21:44

Фізіятэрапеўт «Кельцэ» Томаш Мглосек пракаментаваў атрыманую Арцёмам Каральком траўму шчыкалаткі ў матчы з «Віслай».

«Пакуль мы можам толькі сказаць, што гэта дастаткова сур'ёзную траўму. Гаворка ідзе пра тарсіённыя пашкоджанні галёнкаступнёвага сустава. Балючасць такой траўмы даволі высокая. Каб дабрацца да Кельце, дзе іх чакаюць далейшыя абследаванні, хлопцам прыйшлося даць абязбольваючае. Недахоп часу, канешне, не дапамагае. Мы зробім усё магчымае, каб як мага хутчэй дыягнаставаць траўму і потым лячыць яе. Для «Арчы» і «Олея» заўсёды застаецца цень шанцу на ўдзел у фінале Лігі чэмпіёнаў», - сказаў Мглосек.